Нярэдкасць у медыцыне – працоўныя дынастыі.

Адна з іх – дынастыя Ішуціных, утвораная саюзам медыка і афіцэра.
Цэнтр гэтага медыцынскага сусвету названай сям’і – Ірына Ішуціна, якая працуе старшым фельчарам хуткай дапамогі. За шматгадовую прафесійную працу яе імя занесена на раённую Дошку гонару.
Па словах жанчыны, на яе жыццёвы выбар паўплывала матуля Ганна Жыдко, якая працавала ў іх родных Хрольчыцах… ветэрынарам.
– У роднай вёсцы людзі заўжды звярталіся да яе па медыцынскую дапамогу як да сапраўднага доктара, і яе прыклад мяне натхніў.
Выпускніца, сярэбраная медалістка Ірына паступіла ў Слонімскае медыцынскае вучылішча, якое паспяхова закончыла, і прыехала працаваць на Дзятлаўшчыну замужнім маладым спецыялістам.
Трэба заўважыць, што з Хрольчыцаў Ірыну Ішуціну павяла не толькі прафесійная дарога, але і сцежка асабістага, а затым сямейнага шчасця. З басаногага дзяцінства сябравала яна з будучым мужам Валерыем, бо былі сябрамі іх бацькі. Дзіцячыя гульні і забаўкі перараслі ў кранальную гісторыю кахання школьнікаў, якую ў сям’і Ішуціных расказваюць сябрам і блізкім за кубачкам духмянага чаю. У год паўналецця Ірыны маладыя людзі ўзялі шлюб. Валерый Ішуцін скончыў сувораўскае вучылішча, атрымаў афіцэрскае званне… і прысвяціў сваё жыццё педагогіцы. Сям’я падтрымала яго выбар.

У аддзяленне хуткай дапамогі Ірына Ішуціна прыйшла працаваць дыспетчарам. На той час праца на “хуткай” была вельмі прэстыжнай, уладкавацца сюды было вельмі складана.
– Можа і не патрапіла б, каб бацькі мужа не замовілі за мяне слова, – прызнаецца жанчына.
Заўважым, што свёкар і свякроў Ірыны , Васіль Васільевіч і Лідзія Аляксандраўна Ішуціны – стаматолагі, якія многія гады плённа працавалі ў дзятлаўскай стаматалогіі. Многія дзятлаўчане дагэтуль ходзяць з іх пломбамі і ўспамінаюць добрым словам.
З дзяцінства цікавячыся справай дзядулі і бабулі, у стаматалагічным кабінеце “вырасла” старэйшая дачка Валерыя і Ірыны Ішуціных – Юля. Яшчэ дзяўчынкай яна цікавілася медыцынскімі маніпуляцыямі, нават старалася дапамагчы старэйшым. Дзядуля вельмі ганарыўся ўнучкай, калі яна вырашыла ісці ў медыцыну, так чакаў яе паступлення!.. Але крыху не дачакаўся. А дзяўчына паступіла і паспяхова закончыла Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт. Цяпер Юлія Валер’еўна – доктар-неўролаг раённай бальніцы. Між іншым адзначым, што і муж маладога спецыяліста Міхаіл працуе доктарам хуткай дапамогі. Маладыя людзі вучыліся ва ўніверсітэце на адным патоку, а пасля яго заканчэння вырашылі стварыць сям’ю.
Самая маладая галінка на сямейным дрэве Ішуціных таксама пацягнулася да медыцыны. Два гады таму Таццяна паступіла на “лячэбную справу” ў Гродзенскі дзяржаўны медуніверсітэт. Яна паспяхова здала сесію і перайшла па трэці курс. Уся сям’я з нецярпеннем чакае сваю студэнтку дахаты.

Набліжаецца Дзень медыцынскага работніка, які вялікая дружная сям’я Ішуціных традыцыйна сустракае дома, пад утульнай засенню вінаградніку. Збіраюцца ўсе, хто не на дзяжурстве ў гэты час. Прыязджае разам з сям’ёй і брат гаспадара дома Аляксей Ішуцін, яны з жонкай таксама медыкі. Узгадваючы пра блізкае свята, Юлія Ішуціна кажа жартам:
– А наш тата – ён педагог, але таксама крыху медык, бо ўся яго сям’я – медыцынская.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

14 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

14 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

16 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

16 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago