Алег Анцух: “Разам мы справімся!”

Напярэдадні прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў карэспандэнтка газеты “Перамога” пацікавілася ў галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Алега Анцуха актуальнай сітуацыяй у медыцыне раёна.  

– Алег Іванавіч, што сёння ўяўляе сабой калектыў раённай бальніцы?

– Медыцынскую дапамогу насельніцтву Дзятлаўшчыны аказваюць 79 дактароў і 276 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. 55 % дактароў і 75 % ярэдніх медыцынскіх работнікаў маюць кваліфікацыйныя катэгорыі – ад другой да вышэйшай. У 2019 годзе на сваё першае працоўнае месца прыбылі 12 маладых спецыялістаў – 5 дактароў (дактары агульнай практыкі, тэрапеўт, анестэзіёлаг-рэаніматолаг, хірург), 5 медыцынскіх сёстраў, памочнік доктара і фельчар-лабарант.

– Як падтрымліваеце маладых спецыялістаў?

– Для сацыяльнай падтрымкі маладых спецыялістаў устаноўлены надбаўкі да акладу. Пры заключэнні працоўнага кантракта ўсе медыцынскія работнікі атрымліваюць ад 1 да 5 дзён дадаткова да чарговага адпачынку, а таксама даплаты ў памеры ад 10 % да 50 %. Маладым спецыялістам і не толькі даецца магчымасць працаваць звыш устаноўленай нормы, атрымліваць за гэта надбаўкі і даплаты.

– Што было зроблена за апошнія пяць гадоў для паляпшэння ўмоваў працы медыцынскіх работнікаў раёна?

– Мы добра разумеем, што эфектыўна працаваць медыцынскія работнікі будуць у камфортных умовах. Таму штогод выдаткоўваюцца значныя фінансавыя сродкі на рамонт памяшканняў і набыццё медыцынскага абсталявання. Так, за апошняе пяцігоддзе на бягучы і капітальны рамонт медыцынскіх установаў Дзятлаўшчыны, а таксама будаўніцтва новых аб’ектаў было выдаткавана каля 500 тысяч рублёў. Ва ўсіх аддзяленнях бальніцы і паліклінікі абноўлена дыягнастычнае і іншае медыцынскае абсталяванне. З найбольш значных пакупак – апарат ультрагукавой дыягностыкі, электрахірургічны апарат і сучасная стаматалагічная ўстаноўка, а таксама дэфібрылятары, апараты вентыляцыі лёгкіх, сістэмы працяглага маніторынгу артэрыяльнага ціску, партатыўныя электракардыёграфы.

– Якая сёння сітуацыя з COVID-19?

– Эпідэміялагічная сітуацыя ў раёне на сёння стабільная. У параўнанні з суседнімі рэгіёнамі на Дзятлаўшчыне адносна невялікая колькасць захварэлых. Мы аказваем неабходную дапамогу хворым у штатным рэжыме, але мы гатовыя да любога развіцця падзеяў. – Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, людзі прадаўжаюць хварэць на іншыя захворванні. Як ім атрымаць медыцынскую дапамогу?

– Актуальная форма работы на сёння – гэта абслугоўванне пацыентаў на даму. Таксама па заяўляльным прынцыпе ажыццяўляецца выпіска рэцэптаў. Для гэтага дастаткова патэлефанаваць у рэгістратуру паліклінікі. Тым не менш, урачэбны прыём пацыентаў вядзецца, па папярэднім запісе праходзяць і медыцынскія прафагляды. Аднак нават пры наведванні медыцынскіх установаў дзятлаўчанам не варта чагосьці баяцца. Медыцынскі персанал вельмі дакладна разумее актуальную эпідэміялагічную сітуацыю, прымае ў час працы ўсе неабходныя меры абароны. Таму сёння шанц заразіцца каранавіруснай інфекцыяй у побыце нашмат большы, чым у медыцынскай установе.

– Хто дапамагае медыкам у барацьбе з каранавірусам?

– Карыстаючыся выпадкам, хачу шчыра падзякаваць усім арганізацыям і людзям, які дапамагаюць нам у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Гэта арганізацыі і прадпрыемствы раёна, школы, грамадскія аб’яднанні і жыхары раёна. За сабраныя сродкі мы набылі бескантактныя тэрмометры, рэспіратары, ахоўныя касцюмы. Не бывае маленькай дапамогі, кожны добраахвотны уклад важны для нас. Аднак самае значнае, чым кожны жыхар раёна можа дапамагчы медыкам, – гэта выконваць простыя правілы асабістай гігіены і захоўваць сацыяльную дыстанцыю.

– Каго з калег вам хацелася б адзначыць напярэдадні прафесійнага свята?

– Я не так шмат часу на пасадзе кіраўніка ўстановы, аднак паспеў заўважыць, што на Дзятлаўшчыне працуюць нераўнадушныя да сваёй справы людзі, сапраўдныя прафесіяналы, якія могуць не толькі годна выконваць свае абавязкі, але і заставацца спакойнымі ў любых крытычных сітуацыях. Гэта не толькі медыцынскія работнікі, але і цалкам увесь калектыў раённай бальніцы. Колькі працую тут, многіх калег яшчэ нават у твар не бачыў, бо ўсе ў масках, баюся не пазнаць іх у паўсядзённым жыцці. Але практычна ўсіх калег пазнаю па вачах. І гэтыя вочы ўпэўненыя, спакойныя. Тое, што робяць нашы медыкі, гэта не подзвіг, а штодзённая цяжкая руцінная праца. Работнікі Дзятлаўскай ЦРБ не менш баяцца каранавірусу, чым звычайныя людзі. Але яны маюць сродкі абароны, навучыліся ператвараць страх у асцярожнасць, перамагаць яго і дапамагаць людзям. Дзякуй усім! Я ўпэўнены, што разам мы справімся.

– Што пажадаеце калегам з нагоды прафесійнага свята?

– Здароўя, удачы і цярпення ўсім калегам і іх блізкім.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…

9 часов ago

Трыумф берагіняў традыцый: Дзятлаўшчына бліснула на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…

9 часов ago

Колькі каштуе чалавечае жыццё?

На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…

9 часов ago

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

10 часов ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

10 часов ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

10 часов ago