На гэтым тыдні практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур.

Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, усе гаспадаркі раёна пачалі сеяць авёс, КСУП “Хвінявічы” ўжо справіліся з гэтай задачай і перайшлі на яравы ячмень, ААТ “Дварэцкі льнозавод” завяршае падрыхтоўку глебы пад лён. Згодна з планам, у самы сціслы тэрмін у раёне будзе пасеяна 4118 гектараў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Пасяўная кампанія актыўна пачалася, і перапынкаў у ёй не плануецца.


Бывалыя помняць прыказку “Сей авёс у гразь – будзеш князь”, аднак сучасныя актуаліі змяніліся. Спецыялісты лічаць, што і яравы авёс, і ячмень можна ўпэўнена сеяць у такое надвор’е, зернебабовыя таксама не баяцца начных замаразкаў. Глеба ўжо прагрэлася да 7-8 градусаў, вільгаці ў ёй дастаткова.

У КСУП “Войневічы” першымі сеяць яравы авёс выйшлі механізатар Павел Сухецкі на МТЗ 3022 з сеялкай АПП-6 АБ-Д, на падвозе насення на аўтамабілі МАЗ працуе вадзіцель Андрэй Сідэнка.

Аб пасяўной кампаніі ў гаспадарцы расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Іван Палуянцэвіч:


– У КСУП “Войневічы” план сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур складае 727 гектараў, з іх 107 – пшаніцы, 150 – ячменю, 50 – аўсу, 420 – кукурузы на зерне, таксама 200 гектараў зернебабовых (гарох у чыстым выглядзе і сумесі). З 18 сакавіка мы прыступілі да сяўбы аўсу – гатунак шанц першай рэпрадукцыі, пасля зоймемся яравой пшаніцай. Правялі першую падкормку рапсу сульфатам амонію, яшчэ падкормім КАСам. Таксама ўносім арганічныя ўгнаенні пад культуры, “закрываем” вільгаць, каб захаваць яе ў глебе. Маем мэту выканаць план па ранніх збожжавых за два тыдні.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае