Ва ўтульнай зале раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці віншаванні з прафесійным святам прымалі тыя, хто кожны дзень клапоціцца пра камфорт людзей, чысціню вуліц і прыгажосць нашага раёна – работнікі камунальнай гаспадаркі.

Павіншаваць іх прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, сябры з іншых арганізацый. Са словамі прывітання да свайго калектыву звярнуўся дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– Кожны ў гэтай зале ведае, якімі намаганнямі і якой працай дастаецца ўсё тое, чым людзі карыстаюцца кожны дзень і наколькі патрэбная і важная праца камунальнікаў. Вам часта даводзіцца выконваць няпростыя задачы ў напружанай абстаноўцы для дабрабыту нашых кліентаў. Нам часта няпроста, мы сустракаемся з крытыкай, але ўсё тое станоўчае, што за гэтыя гады зроблена для горада Дзятлава і гарадскіх пасёлкаў, заўважна. Дзякуючы бездакорнай рабоце нашых працаўнікоў “тылу” – водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, кацельных сетак, мы ўстойліва трымаем камунальную абарону, выклікаючы пачуцці надзейнасці і гонару за службу. Гродзенская вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі ў Беларусі па рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у гэтым дасягненні і ваша вялікая заслуга. У нас згуртаваная, дружная каманда прафесіяналаў, з якой мы многае можам дасягнуць. Жадаю, каб усе вашы мары збываліся, каб вы ганарыліся сваёй працай, а людзі яе высока цанілі. Здароўя вам, удачы і поспехаў у справах.

Васіль Пяцюк аб’явіў, што на святочным сходзе, прысвечаным Дню работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, які адбыўся ў Гродне, падзяка Міністэрства ЖКГ была аб’яўлена трактарысту Дзятлаўскага РУП ЖКГ Андрэю Калодку, Ганаровай граматай абласнога аб’яднання ЖКГ адзначаны слесар аварыйна-аднаўленчых работ Міхаіл Томчык, граматамі – электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Аляксандр Ваніслаўчык, падзячным лістом – вадзіцель пагрузчыка Сяргей Юркевіч.  

Работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Галіна жыллёва-камунальнай гаспадаркі – адна з самых няпростых сфер, дзе работа ідзе без перапынкаў, а ў зімовы час градус толькі ўзрастае. Усе чакаюць ад вас бесперабойнай падачы вады, цяпла, чысціні і святла на вуліцах. І заўсёды вельмі прыемна чуць ад дзятлаўчан удзячныя водгукі ў ваш адрас. Нават учора на Адзіным дні інфармавання работнікі калектываў, якія мы наведвалі, гаварылі, які прыгожы, чысты і ўтульны горад Дзятлава. Са свайго боку, кіраўніцтва раёна заўсёды падтрымлівае вашы ініцыятывы – на працягу апошніх гадоў пры раённым фінансаванні мы выканалі ўсе планы па капітальным рамонце і будаўніцтве, адкрылі ў горадзе нямала новых аб’ектаў. Людзі бачаць і ведаюць, што на малой радзіме аб іх клапоцяцца, работы праводзяцца, Дзятлаўшчына з кожным годам усё больш прыгажэе, дарогі апранаюцца ў асфальт, абнаўляюцца тратуары. Жадаю вашай арганізацыі, каб было менш заявак на лінію 115, больш станоўчых водгукаў, якія грэюць душу, фінансавага дабрабыту. Асабіста вам – добрага здароўя, цярпення і ўдачы.

Андрэй Уладзіміравіч уручыў работнікам Дзятлаўскага РУП ЖКГ заслужаныя ўзнагароды ад кіраўніцтва раёна. Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама – вадзіцелю аўтамабіля Яўгенію Кармільчыку, падзячныя лісты – аператару кацельні Віктару Антончыку, электраманцёру Валерыю Лябецкаму, трактарыстам Уладзіміру Журко, Сяргею Аўсяніку, слесару-сантэхніку Віктару Дайліду, рабочаму Анатолю Несцеру. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённана Савета дэпутатаў адзначаны майстар Дзмітрый Татарчык, падзячным лістом – рабочы Сяргей Сіняк, аператар кацельні Сяргей Якшук.

На святочнай сцэне Васіль Пяцюк уручыў калегам сертыфікаты аб занясенні на Дошку гонару Дзятлаўскага РУП ЖКГ і граматы прадпрыемства.

Да віншаванняў далучылася старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Ала Лапатэй, яна ўручыла актывістам прафсаюзная ўзнагароды.

Са словамі пажаданняў і падарункамі да прафесійнага свята да сяброў завітаў дырэктар Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” Васілій Шпакоўскі.

Музычныя віншаванні камунальнікам раёна дарылі групы “Бархат”, “НеДзеткі”, танцавальны калектыў “Сунічкі”, Ганна Харлінская, Таццяна Шостка і запрошаныя госці – трыа “Правінцыя”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации