Арганізацыі, якія прывыклі пастаянна здаваць макулатуру ў Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, сёлета чакаў вялікі сюрпрыз – другасная сыравіна патаннела адразу ў шэсць разоў. У чат-бот газеты “Перамога” паступіла пытанне з просьбай разабрацца ў сітуацыі:
– Даведайцеся, чаму макулатура ад арганізацый так моцна патаннела? Толькі дзве капейкі за кілаграм… Мы больш патрацім на бензін, каб яе прывезці.
На пытанне адказаў дырэктар Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Мікалай Гародка:
– Макулатуру мы не толькі нарыхтоўваем, а дапрацоўваем, сартуем, прасуем, тым самым нясём пэўныя расходы. Адвозім яе сваім транспартам і здаём на Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альберцін”. Да гэтага года выдаткі па нарыхтоўцы другаснай сыравіны ад арганізацый і фізічных асоб кампенсаваліся за кошт дзяржавы, таму мы маглі сабе дазволіць плаціць за макулатуру практычна такую ж цану, па якой самі рэалізавалі яе на завод, працуючы без прыбытку, з мінімальнымі стратамі. З гэтага года дзяржаўная датацыя для прыёму другаснай сыравіны ад юрыдычных асоб адменена, а значыць прадаўжаць працаваць на папярэдніх умовах для нашай арганізацыі эканамічна неабгрунтавана і нявыгадна. Што тычыцца кошту на макулатуру ад насельніцтва, ён застаецца ранейшым.
Наталля АВЯРЧУК
Фота з адкрытых крыніц
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Сегодня в 05-02 на линию «101» поступило сообщение о пожаре в деревне Нагородовичи. Когда подразделения…
Александр Турчин с рабочей поездкой в Гродненской области, где ознакомится с инвестиционными проектами ОАО «Гродно…
Сегодня в Беларуси Госавтоинспекция проводит единый день безопасности дорожного движения под девизом "Смени шины у…
Поспехам у розных сферах жыцця грамадства і яркім падзеям 2026 года быў прысвечаны круглы стол…
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…