Лета – час сонца, адпачынку, свежай садавіны і, на жаль, пачашчэння алергіі. Куды дзятлаўчанам звярнуцца з гэтым захворваннем па медыцынскую дапамогу, чытачы пацікавілася праз чат-бот газеты “Перамога”:
– З пачатку лета ў дзіцяці алергія на руках. Хацелі патрапіць на прыём да доктара, але нам сказалі, што спецыяліста ў раённай паліклініцы няма. Падкажыце, што нам рабіць, да каго звярнуцца?
На пытанне даў адказ галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктар Яцкевіч:
– У выпадку з’яўлення ў дзіцяці алергічнай рэакцыі ў выглядзе сыпу або іншых праяваў дапамогу можа аказаць участковы педыятр. Пры вострай алергічнай рэакцыі звяртацца належыць у прыёмнае аддзяленне, дзе знімуць абвастрэнне, калі патрэбна, шпіталізуюць у педыятрычнае аддзяленне раённай бальніцы. Калі бацькі дзіцяці жадаюць пракансультавацца па пытаннях, звязаных з удакладненнем алергенаў, іх прафілактыкай, можна ў планавым парадку запісацца да доктара-алерголага ў горадзе Гродне, накіраванне можа даць ваш педыятр.
Наталля АВЯРЧУК
Фота з адкрытых крыніц
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…