Ёсць чым ганарыцца і над чым працаваць

Поспехам у розных сферах жыцця грамадства і яркім падзеям 2026 года быў прысвечаны круглы стол “Гонар: імёны і дасягненні”, які сабраў членаў раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”.

Ён прайшоў на базе Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна ў  рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага.

Мадэратарам пляцоўкі выступіў дырэктар навучальнай установы Эдуард Ненартовіч. Ён агучыў шэраг дасягненняў у сацыяльна-эканамічным жыцці раёна, якія сталі рэальнасцю дзякуючы сумленнай працы дзятлаўчан і ўзважанай дальнабачнай сацыяльна-эканамічнай палітыцы.

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская выказала меркаванне, што адна з важкіх нагодаў ганарыцца – педагогі Дзятлаўшчыны, якія шчыра любяць сваю справу і выхоўваюць разумнае, цікаўнае пакаленне школьнікаў. Гэта пацвярджаюць дасягненні нашых вучняў на конкурсах і навуковых пляцоўках абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Асабліва адзначыла перспектыўных маладых спецыялістаў, якія ў будучым стануць дастойнай зменай сваім старэйшым калегам, моцнымі кіраўнікамі.

– Сёння прадпрыемствы раёна працуюць стабільна, бюджэт папаўняецца, і на сацыяльную сферу, у тым ліку на адукацыю, выдзяляюцца вялікія сродкі, і гэта таксама важная нагода для гонару, бо мы ўкладваем у будучыню нашай краіны, – сказала Марына Яўгеньеўна.   

Яе думку дапоўніла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Рагачова, засяродзіўшы ўвагу на выдатных людзях і падзеях у жыцці раёна. Аб важнасці ведаць свой родны край і ганарыцца ім нагадаў старшыня Жукоўшчынскага сельскага савета Іван Свіб. Ён таксама засяродзіў увагу на тым, якія рэсурсы ўкладваюцца ў развіццё сяла і якія перспектывы гэта дае.

Аляксандр Бараноўскі падвёў вынік сустрэчы, выказаўшы сваё меркаванне аб тым, чым ганарыцца Дзятлаўшчына:

– Згодны, што галоўнай тэмай для гонару з’яўляецца чалавек-працаўнік, а сёлета, у Год беларускай жанчыны, увага ўдзяляецца менавіта жанчыне-працаўніцы. Заўважу, што праца людзей заўсёды дастойна ацэньвалася на ўзроўні раёна ўручэннем важкіх узнагарод, найвышэйшая з якіх – дыплом і медаль “За заслугі перад Дзятлаўшчынай”. З іншага боку, хачу адзначыць паступовае мэтанакіраванае развіццё раёна, пастаянны рух наперад, які мы бачым на працягу дзесяцігоддзяў ва ўсіх сферах жыцця, пачынаючы ад аграрнага і жывёлагадоўчага сектара, дзейнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў і да дасягненняў у адукацыі, спорце, культуры. На Дзятлаўшчыне ёсць дзве жамчужыны – санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”, новыя турыстычныя маршруты – гэта таксама нагода радавацца і ганарыцца. Безумоўна, ёсць над чым працаваць, і дзятлаўчане гатовы, як і раней, рабіць гэта грунтоўна, паступова, прафесійна, укладваючы душу ў кожнае сваё пачынанне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Премьер-министр Беларуси посещает ОАО «Гродно Азот»

Александр Турчин с рабочей поездкой в Гродненской области, где ознакомится с инвестиционными проектами ОАО «Гродно…

12 минут ago

«Смени шины у своей машины!». ГАИ проводит единый день безопасности дорожного движения

Сегодня в Беларуси Госавтоинспекция проводит единый день безопасности дорожного движения под девизом "Смени шины у…

16 минут ago

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

18 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

19 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

20 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

20 часов ago