Арганізацыі, якія прывыклі пастаянна здаваць макулатуру ў Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, сёлета чакаў вялікі сюрпрыз – другасная сыравіна патаннела адразу ў шэсць разоў. У чат-бот газеты “Перамога” паступіла пытанне з просьбай разабрацца ў сітуацыі:

– Даведайцеся, чаму макулатура ад арганізацый так моцна патаннела? Толькі дзве капейкі за кілаграм… Мы больш патрацім на бензін, каб яе прывезці.

На пытанне адказаў дырэктар Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Мікалай Гародка:

– Макулатуру мы не толькі нарыхтоўваем, а дапрацоўваем, сартуем, прасуем, тым самым нясём пэўныя расходы. Адвозім яе сваім транспартам і здаём на Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альберцін”. Да гэтага года выдаткі па нарыхтоўцы другаснай сыравіны ад арганізацый і фізічных асоб кампенсаваліся за кошт дзяржавы, таму мы маглі сабе дазволіць плаціць за макулатуру практычна такую ж цану, па якой самі рэалізавалі яе                                на завод, працуючы без прыбытку, з мінімальнымі стратамі. З гэтага года дзяржаўная датацыя для прыёму другаснай сыравіны ад юрыдычных асоб адменена, а значыць прадаўжаць працаваць на папярэдніх умовах для нашай арганізацыі эканамічна неабгрунтавана і нявыгадна. Што тычыцца кошту на макулатуру ад насельніцтва, ён застаецца ранейшым.       

Наталля АВЯРЧУК

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации