Дзелавы панядзелак. Усё бліжэй да старту вялікага жніва

Падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі, мэтавае навучанне, асфальтаванне дарог, кантроль за дзяржаўнымі аб’ектамі нерухомай маёмасці, якія прададзены праз аўкцыёны, адпачынак школьнікаў, інвестыцыйная дзейнасць – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Летняя панарама палёў

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі. Зусім хутка паплывуць па палях камбайны, і ў кузавы грузавікоў лягуць першыя тоны збожжа. Таму, шануючы кожную гадзіну, аграрыі ў звыклым рытме выконваюць пастаўленыя задачы.

Па стане на трэцюю дэкаду чэрвеня, рамонт і наладка “ўборачнага канвеера” ў сельгаспрадпрыемствах раёна вядзецца актыўнымі тэмпамі. Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, ужо гатовы да выхаду ў палі 33 з 56 камбайнаў (59 %). Неабходныя запчасткі загадзя былі прывезены ў гаспадаркі, рамонты ідуць планава. Тэхніка праходзіць тэхнічны агляд. На кантролі застаецца забяспечанасць кадрамі.

На бягучым тыдні завяршаецца хімпраполка кукурузы, вядзецца фунгіцыдная апрацоўка бульбы. Пачынаюць аграрыі падкормку кукурузы і цукровых буракоў.

Старшыня райвыканкама абазначыў неабходнасць правядзення традыцыйнага агляду пасеваў. Штогод пасля завяршэння пасяўной кампаніі дзятлаўскія аграрыі збіраюцца разам, каб ацаніць стан пасеваў, даць аб’ектыўную ацэнку праведзенай працы, падзяліцца ведамі, атрымаць параду больш вопытных калег.

Адкрыты сезон купанняў

У сувязі з павышэннем тэмпературы паветра і актыўным перыядам адпускоў для ратаўнікоў, акрамя прафілактыкі пажараў, дадалася маніторынгавая работа па вадаёмах. Уік-энд ля вады не павінен стаць трагедыяй. Дзятлаўчанам варта выбіраць дазволеныя для адпачынку месцы, у тым ліку тыя, дзе дзяжурыць АСВОД.

Таксама прадаўжаецца акцыя “Бяспечныя канікулы”.

Надаюць увагу супрацоўнікі РАНС і падрыхтоўцы сельгаспрадпрыемстваў да ўборачнай кампаніі. Андрэй Садоўскі паставіў задачу ратаўнікам на бягучым тыдні правесці праверку зернесушыльных комплексаў.

Праваахоўнікі на мінулым тыдні выявілі два факты вырастання  дзікарослага маку на прысядзібных участках. Больш за 30 кілаграмаў было скошана на кожным з іх. Гаспадарам выдадзены прадпісанні.

Узбуджаны чатыры крымінальныя справы, тры з іх – з-за крадзяжоў гаспадарчых рэчаў з домаўладанняў і гаспадарчых пабудоваў. Міліцыя праводзіць праверку.  

З пачатку года 26 дзятлаўчан накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Матываваны і свядомы выбар моладзі

Куды паступаць? Школьнікі з году ў год задаюцца гэтым пытаннем, робячы найважнейшы ў жыцці выбар – выбар будучай прафесіі. Як падкрэсліла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, у Беларусі выпускнікам прадастаўлены шырокія магчымасці, якія пастаянна ўдасканальваюцца, каб кожнаму даць шанц праявіць сябе. Мэтавы набор у гэтым сэнсе з’ява асаблівая. Калі казаць пра баланс інтарэсаў, то навучэнец атрымлівае запаветны дыплом, установа адукацыі – матываванага студэнта, прадпрыемства-заказчык – падрыхтаванага пад яго запыты спецыяліста, а дзяржава закрывае кадравае пытанне ў найбольш значных галінах.

Сёлета ўжо восем выпускнікоў дзятлаўскіх школ (з сярэдняй адукацыяй) заключылі дагаворы на мэтавае навучанне ў вышэйшых навучальных установах; дзесяць выпускнікоў (з базавай адукацыяй) – у каледжах. Большасць вернуцца ў раён спецыялістамі сферы АПК, а таксама прыйдуць працаваць у дзятлаўскія прадпрыемства меліярацыйных сістэм і раён электрычных сетак.

Увогуле ў раёне назіраецца станоўчая штогадовая дынаміка паступлення абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Іншыя тэмы коратка

З 1 верасня дзве ўстановы адукацыі: Дварэцкая сярэдняя школа і сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча пяройдуць на электронныя дзённікі і класныя журналы.

Школы Беларусі зноў вяртаюцца да лічбавізацыі ў рамках створанага праекта Дзяржаўнага Рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя. РІАА – маштабны лічбавы праект Міністэрства адукацыі. Інфраструктурную падрыхтоўку праекта завяршылі яшчэ 1 студзеня 2026 года. Цяпер вядзецца напаўненне інфармацыйнага ядра і навучанне педагогаў, якое працягнецца да 1 ліпеня. Пасля гэтага механізмы электроннага журнала і дзённіка будуць укараняць ужо на дзяржаўнай платформе, на серверах у Беларусі і, што важна, на бясплатнай аснове.

Плануецца, што з 1 верасня адбудзецца пробны пераход у некаторых школах, а з 1 студзеня 2027 года ўсе школы пяройдуць у лічбавы фармат.

****

РУП ЖКГ пастаўлена задача выкасіць водарасці ў гарадскіх вадаёмах.

Дарэчы, па ініцыятыве кіраўніка раёна ў бліжэйшы час будуць падрыхтаваны праекты па ачыстцы азёр у Дзятлаве.

Андрэй Уладзіміравіч заўважыў, што паўнавартасная ачыстка азёр у райцэнтры праводзілася вельмі даўно, тут патрабуецца экалагічная рэабілітацыя.

****

На нарадзе абмеркавалі тэму інвестыцый. Заданне па інвестыцыях у асноўны капітал Дзятлаўскім раёнам выканана на 105,7 % (пры плане 102,2 % да паказчыка мінулага года). Сёлета плануецца рэалізаваць чатыры праекты рэгіянальнай ініцыятывы; прадаўжаецца рэалізацыя праекта ТАА “Торвлад” у рамках праграмы “Адзін раён – адзін праект” з тэрмінам завяршэння ў 2026-2028 гадах.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. “Цягнік Памяці” – сапраўды ўнікальны праект

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел ва…

13 минут ago

Векавы дуб, актыўнасць і чай з мятай

Сонцам, бадзёрасцю, цеплынёй, пахам лугавых траў сустракала аграсядзіба “Каля дуба” і яе гаспадары Сяргей і…

36 минут ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Зоф’я Радомская: “Мне трэба заўжды чымсьці займацца”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці працягвае знаёміцца ​​са…

4 часа ago

Пытанне – адказ. Звольнілі, а ці будзе пенсія на год раней?

Пытанне: хто можа разлічваць на прызначэнне пенсіі па ўзросце датэрмінова ў выпадку звальнення?   Адказвае…

4 часа ago

“Эпатажны блюз”: танцам усе ўзросты пакорныя

Напэўна, не толькі новаяльнянцы, але і ўвесь Дзятлаўскі раён ведае аматарскае танцавальнае аб’яднанне з прыгожай…

19 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Любіць людзей і не губляць бадзёрасці духу

З такім дэвізам па жыцці ідзе наша працавітая зямлячка і проста цудоўная жанчына Марыя Лаўрукевіч…

20 часов ago