Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае доступ да асабістага кабінета на партале e-pasluga.by.

Што гэта за інструмент, каму ён даступны і як аформіць яго за некалькі хвілін, мы спыталі ў кіраўніка службы “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама Станіславы Ганчар.

– Станіслава Станіславаўна, пачнем з галоўнага. Што такое ўнікальны ідэнтыфікатар і для чаго ён патрэбны?

– Унікальны ідэнтыфікатар – гэта сродак строгай аўтэнтыфікацыі грамадзяніна, які ўяўляе сабой спецыяльную пару “лагін і пароль”. У якасці лагіна выступае асабісты ідэнтыфікацыйны нумар, пазначаны ў дакуменце, які сведчыць асобу (пашпарце або ID-карце), а паролем будзе выпадкова згенерыраваны набор знакаў. Ідэнтыфікатар дае права на атрыманне большасці папулярных паслуг у электроннай форме і даступны абсалютна кожнаму.

– Якія канкрэтна магчымасці з’яўляюцца ва ўладальніка такога лічбавага ключа?

– Унікальны ідэнтыфікатар адкрывае доступ у асабісты электронны кабінет на абноўленым партале e-pasluga.by або ў мабільным дадатку “Е-Паслуга”. Гэта персанальны лічбавы офіс грамадзян для зносін з дзяржаўнымі органамі. З яго дапамогай, не выходзячы з дому, можна падаваць заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур; атрымліваць афіцыйныя адміністрацыйныя рашэнні і даведкі; падаваць і адклікаць адміністрацыйныя скаргі; даведвацца важную асабістую інфармацыю. Пералік адміністрацыйных працэдур, заявы па якіх падаюцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг, вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2026 года № 221 “Аб адміністрацыйных працэдурах”.

– Хто можа атрымаць ідэнтыфікатар?

–  Грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін і асоба без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, якой выдадзены дакумент, што сведчыць асобу.

– Многія асцерагаюцца, што афармленне зойме шмат часу. Раскажыце, як выглядае працэдура на практыцы.

– Працэс афармлення займае некалькі хвілін і складаецца з трох простых крокаў. Першы крок – асабісты візіт. Неабходна звярнуцца ў любую службу “адно акно” мясцовага выканаўчага органа, незалежна ад месца рэгістрацыі. З сабой трэба ўзяць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карту або від на жыхарства). Другі крок – заява. Спецыяліст службы “адно акно” самастойна ўносіць усе неабходныя даныя (прозвішча, імя, ідэнтыфікацыйны нумар, тэлефон) у праграмны комплекс “адно акно” на падставе прад’яўленага пашпарта або ID-карты. Праграма аўтаматычна фарміруе гатовую заяву. Грамадзяніну застаецца толькі ўважліва праверыць правільнасць унесеных даных і паставіць свой асабісты подпіс. У бланку вызначаюцца базавыя даныя: прозвішча, імя, дата нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар з пашпарта, а таксама дзеючы нумар мабільнага тэлефона беларускага аператара. І трэці крок – актывацыя кабінета. Спецыяліст праверыць даныя, і на нумар мабільнага тэлефона прыйдзе СМС-паведамленне з лагінам і паролем для першага ўваходу. Прызначэнне ўнікальнага ідэнтыфікатара, а таксама фарміраванне часовага пароля ў аўтаматычным рэжыме ў парадку, які вызначаецца аператарам ААІС, ажыццяўляюцца службай выдачы пры выкананні наступных умоў: грамадзянінам прадастаўлены сапраўдны дакумент, які сведчыць асобу;  унікальны ідэнтыфікатар грамадзяніну раней не прызначаўся; грамадзянінам пацверджаны факт выкарыстання нумара тэлефона; нумар тэлефона не выкарыстоўваецца з іншым унікальным ідэнтыфікатарам; устаноўлена дакладнасць звестак пра грамадзяніна, указаных у заяве і дакуменце, які сведчыць асобу, пры правядзенні зверкі.

– А што рабіць пасля атрымання СМС? Як увайсці ў кабінет?

– Пасля візіту ў службу “адно акно” грамадзяніну застанецца толькі зайсці на сайт e-pasluga.by, увесці свой ідэнтыфікацыйны нумар з пашпарта і атрыманы ў СМС часовы пароль. Пры першым жа ўваходзе сістэма папросіць замяніць гэты пароль на ўласны.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі вы можаце звярнуцца ў службу “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Працуе служба па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

40 минут ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

2 часа ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

2 часа ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

2 часа ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

3 часа ago

Кто подпадает под амнистию в связи с Годом белорусской женщины? Чуприс раскрыла детали законопроекта

Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…

6 часов ago