Categories: Падзеі

Фестываль сабраў паэтаў

З ініцыятывы аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі,  раённага савета ветэранаў працы аддзела адукацыі прайшоў фестываль «Паэзія — душы тварэнне».

Да ўдзелу ў ім былі запрошаны таленавітыя, творчыя работнікі аддзела адукацыі, ветэраны галіны, для якіх паэтычная творчасць з’яўляецца мовай душы. Наколькі гэтая мова выразная, ацаніла журы на чале са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіславам Баляслававічам Фабішэўскім.
У час мерапрыемства, якое праходзіла ў гімназіі №1 горада Дзятлава, свае творы прачыталі Раіса Уладзіміраўна Лакіза, Георгій Міхайлавіч Шундрык, Лідзія Іванаўна Нічыпар — ветэраны педагагічнай працы, Аксана Міхайлаўна Пацыновіч, Аляксандр Іванавіч Васюкевіч, Нэля Генадзьеўна  Церахава — прадстаўнікі сённяшняга пакалення педагогаў. Усяго на фестывалі сваю творчасць агучылі 14 паэтаў.

Трое з іх — Раіса Уладзіміраўна Лакіза, Лідзія Іванаўна Нічыпар, Вольга Валер’еўна Жых прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным паэтычным мерапрыемстве.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

16 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

16 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

17 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

20 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

20 часов ago