Аднойчы пачутыя гітарныя акорды запалілі і ў яго сэрцы жаданне навучыцца іграць на гэтым музычным інструменце.
Мара здзейснілася. Сёння Уладзіслаў Хіркоўскі з’яўляецца вучнем Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама лаўрэатам трэцяй ступені абласнога конкурсу імя К. Горскага.
— Для мяне такі вынік на конкурсе быў неспадзяванасцю, — гаворыць Уладзіслаў. І тут жа жартуе: — Я нават падумаў, што мяне разыгрываюць.
Ужо некалькі гадоў Уладзіслаў займаецца ў Андрэя Яўгенавіча Цыгеля. З’яўляецца ўдзельнікам школьнага квартэта гітарыстаў. А вось у конкурсе абласнога ўзроўню ўдзельнічаў другі раз. Першай спробай стаў конкурс «Новыя імёны», дзе Уладзіслаў быў адзначаны граматай.
— Чаму ты абраў гітару, а не іншы інструмент? — цікаўлюся ва Уладзіслава.
— На мой погляд, гэта модны і стыльны музычны інструмент. Мужчынскі, — адказвае хлопец.
Акрамя музыкі, Уладзіслаў захапляецца яшчэ і мадэляваннем, наведвае адпаведны гурток, які працуе пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. У калекцыі хлопца — зробленыя мадэлі танкаў «Т-34», «Тыгр», «Іс-2», самалёт «Іл-2».
Уладзіслаў — вялікі аматар і камп’ютарных гульняў. Нават вядзе свой відэаблог, у якім дзеліцца вопытам, як прайсці той ці іншы ўзровень адпаведнай гульні. Падпісчыкаў у відэаблога пакуль не так ужо шмат, кажа хлопец, аднак ёсць шмат сяброў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
У рэальнасці ва Уладзіслава таксама шмат сяброў. Спрыяе таму лёгкі і адкрыты характар, абаяльнасць, а таксама ўменне іграць на гітары: ва ўсе часы музычны талент прыцягваў да сябе ўвагу.
У планах Уладзіслава — навучыцца добра маляваць, а таксама паспрабаваць сябе ў новых творчых конкурсах — «Новыя імёны» і «ЛьВенок».
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Н. АВЯРЧУК
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…