Categories: Падзеі

Чытаем разам Кандрата Крапіву

Прыцягнуць увагу людзей  да чытання беларускай літаратуры ставіць на мэце абласная акцыя «Чытаем разам». Яна будзе праходзіць на працягу ўсяго Года культуры.

Да чытання беларускіх твораў запрашаюцца прадстаўнікі мясцовых уладаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстановаў, творчая інтэлігенцыя.

Першыя мерапрыемствы ў рамках абласной акцыі «Чытаем разам»  былі прысвечаны творчасці юбіляра 2016 года, беларускага пісьменніка, сатырыка і літаратуразнаўцы Кандрата Крапівы.

У абласным мерапрыемстве «Чытаем разам» удзел узялі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў, галоўны рэдактар газеты «Гродзенскай праўды» Павел Сухарукаў.

Аналагічныя чытанні твораў Кандрата Крапівы прайшлі і ў бібліятэках Дзятлаўшчыны. У Раклевіцкай сельскай бібліятэцы вядомыя творы Крапівы чыталі творчыя работнікі Раклевіцкага дома культуры — Ніна Грыб, Вікторыя Буй, Віктар Вішнарэўскі. Старшыня Наваельнянскага сельсавета Ірына Кунахавец прыняла ўдзел у акцыі «Чытаем разам» у Наваельнянскай бібліятэцы. У Данілавіцкую сельскую бібліятэку далучыцца да акцыі былі запрошаны загадчыца вузла сувязі аграгарадка Круцілавічы Вікторыя Гармашук і кіраўнік спраў Данілавіцкага сельскага савета Тамара Кардаш.

У Гезгалаўскай бібліятэцы творы Кандрата Крапівы чыталі загадчыца Гезгалаўскага дома культуры Святлана Русак і дэпутат Жукоўшчынскага сельскага савета Ганна Абрамава. Дварэцкую бібліятэку наведалі галоўны спецыяліст мясцовага сельсавета Марына Іванова, інспектар па кадрах СВК «Дварэц-Агра» Тамара Літвінава.
У акцыі «Чытаем разам» бібліятэкар Раготнаўскай бібліятэкі прапанавала паўдзельнічаць ратаўнікам пажарна-аварыйнага паста №13.

Бібліядыліжанс Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  запрасіў да чытання твораў Кандрата Крапівы супрацоўнікаў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента  аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

18 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago