Вясновы сезон – пара пасяўных работ, якія часта праходзяць паблізу паветраных ліній электраперадачы (ЛЭП) або пад імі. Тэрыторыі ахоўных зон ЛЭП не вынімаюцца з сельскагаспадарчага абароту або іншага выкарыстання, не абмяжоўваецца і доступ грамадзян на гэтыя тэрыторыі.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў з людзьмі, занятымі на сельскагаспадарчых работах у ахоўных зонах ЛЭП, трэба арганізаваць правядзенне інструктажоў з імі, навучыць прыёмам вызвалення пацярпелых ад электрычнага току і аказання першай дапамогі, распрацаваць маршруты перамяшчэння з аднаго ўчастка на другі высокагабарытнай тэхнікі, зрабіўшы бяспечным яе праезд  ЛЭП 10 кВ і вышэй. Праезд машын і механізмаў пад правадамі ЛЭП па дарогах і па-за імі рэкамендуецца ажыццяўляць паблізу апор і папярок восі. Пры гэтым вышыня машын не павінна перавышаць 4,5 метра.

Работы ў ахоўнай зоне ЛЭП павінны выконваць не менш як два чалавекі, адзін з якіх – назіральнік. Пры рабоце сельскагаспадарчых машын у ахоўнай зоне ЛЭП абслугоўваючаму персаналу забараняецца знаходзіцца па-за кабінай або ахоўным казырком, выконваць рамонтна-прафілактычныя работы на ёй, працаваць пры набліжэнні або ў час навальніцы. У выпадку падзення або дакранання провада да машыны ці механізму з провадам забараняецца любая далейшая работа. Пры падзенні провада ЛЭП на машыну вадзіцель, не пакідаючы кабіну, павінен неадкладна яе спыніць. Калі пры гэтым можна вызваліцца ад абарванага провада перасоўваннем транспарту, неабходна гэта зрабіць як мага хутчэй. Калі такой магчымасці няма, назіральнік павінен паведаміць аб здарэнні ўласніку электрычных сетак і да прыбыцця аварыйнай брыгады ні вадзіцель, ні назіральнік не павінны прадпрымаць ніякіх самастойных дзеянняў. Калі ў выніку падзення провада ЛЭП ці ўзнікнення электрычнага разраду машына загарыцца, персанал павінен неадкладна яе пакінуць, але так, каб не было адначасовага дакранання чалавека з корпусам машыны і зямлёй. Лепш за ўсё саскочыць на зямлю на абедзве нагі, не трымаючыся, аддаляцца ад яе можна толькі скачкамі на адной або дзвюх нагах на адлегласць не менш за 8-10 метраў. Да прыбыцця спецыяльнай брыгады забараняецца прадпрымаць якія-небудзь дзеянні па пажаратушэнні машыны, пры гэтым неабходна арганізаваць ахову месца здарэння.

Памятайце! Невыкананне правілаў работы ў ахоўных зонах ліній электраперадач можа прывесці да няшчасных выпадкаў.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
 інспектар Дзятлаўскай РЭГІ
Андрэй ГОМАН,
галоўны інжынер Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации