На Дзятлаўшчыне адбылася пазачарговая канферэнцыя раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” пад кіраўніцтвам старшыні арганізацыі Вадзіма Бяляткі з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага і начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай.


Шляхам адкрытага галасавання былі абраны прэзідыум і сакратар, канферэнцыі, мандатная, падліковая, рэдакцыйная камісіі, удзельнікі сустрэчы прынялі рашэнні па трох пытаннях парадку дня.

Вадзім Бялятка выступіў з дакладам аб рабоце раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” з мая 2025-га па сакавік 2026 гадоў. Ён зазначыў, што членамі раённага аб’яднання сёння з’яўляюцца 775 чалавек, якія ўваходзяць у 52 пярвічкі. У справаздачны перыяд дзейнасць ажыццяўлялася згодна са Статутам, члены раённай арганізацыі прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і абласных акцыях і праектах. Асноўныя намаганні актыву былі скіраваны на кансалідацыю грамадзян, падтрымку палітычнага курсу Беларусі, захаванне гістарычнай памяці, далучэнне моладзі да сацыяльна значнай дзейнасці. Для павышэння якасці ідэалагічнай работы з насельніцтвам удзельнікі грамадскага аб’яднання ўваходзяць у састаў раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, у рамках Адзіных дзён інфармавання наведваюць працоўныя калектывы раёна, сустракаюцца з насельніцтвам па месцы жыхарства, удзельнічаюць у дыялогавых пляцоўках, круглых сталах. Так ажыццяўляецца зваротная сувязь, ёсць магчымасць аказання садзейнічання ў вырашэнні пытанняў людзей.

Знакавай падзеяй для раённай арганізацыі ў справаздачным перыядзе быў удзел у фінале конкурсу “Вопыт лепшых “Белай Русі” – набытак грамадства” з праектам “Без тэрміну даўнасці” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю Філідовіча, які атрымаў грант на стварэнне аднайменнай патрыятычнай музейнай экспазіцыі, што адкрыта ва ўстанове ў лістападзе 2025 года. Далучыліся актывісты аб’яднання і да акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў”, ініцыяванай фондам Аляксея Талая пры падтрымцы РГА “Белая Русь” і Беларускай партыі “Белая Русь”: сабраныя манеты былі скіраваны на будаўніцтва помніка ў Маскве на Паклоннай гары. У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі прымалі актыўны ўдзел у мітынгах, шэсцях, народных ускладаннях, іншых мерапрыемствах. Далучылася Дзятлаўшчына і да абласнога праекта РГА “Белая Русь” “Чырвоная зорка Героя” па ўстанаўленні і доглядзе пахаванняў землякоў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікая ўвага надавалася сацыяльным справам, скіраваным на падтрымку ўразлівых катэгорый насельніцтва. Так, старшыня РГА “Белая Русь” Алег Раманаў сумесна з кіраўніцтвам раёна і актывістамі раённай арганізацыі наведаў дзіцячы санаторый “Баравічок”, дзе адпачывалі дзеці з Данбаса. Для іх былі падрыхтаваны падарункі і цікавая культурная праграма. Традыцыйнымі сталі акцыі “У школу з “Белай Руссю”, “Нашы дзеці”, “Ад усёй душы”, іншыя мерапрыемствы і святы.

Не заставаліся па-за ўвагай пытанні добраўпарадкавання, на іх вырашэнне былі скіраваны мерапрыемствы “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь”, “Адновім лясы разам”, удзел у добраўпарадкаванні помнікаў, высадцы алей. Падтрымліваецца ў раёне традыцыя віншавання членаў пярвічак з прафесійнымі святамі, уручэнне памятных сувеніраў і падарункаў за ўдзел актывістаў у грамадскай дзейнасці і рашэнне статутных задач аб’яднання.

Вадзім Бялятка падкрэсліў, што задачы, пастаўленыя перад раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь” у справаздачным перыядзе, выкананы, арганізацыя была і застаецца надзейным звяном у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі Беларусі.


Аб рабоце кантрольна-рэвізійнай камісіі за справаздачны перыяд расказала яе старшыня Марына Іванова.


Удзельнікі сустрэчы выбралі дэлегатаў на VII пазачарговую канферэнцыю Гродзенскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, якая запланавана на 15 красавіка. Імі сталі Вадзім Бялятка, Вольга Рагачова, Людміла Радзевіч, Ірына Стырнік.



Скончылася канферэнцыя ўзнагароджаннем. Граматы раённага савета РГА “Белая Русь” атрымалі Марыя Шавель, Кацярына Дубешка, Аляксандр Ядэйка, Іна Дзедава, Сяргей Францішчык, Віктар Дзедуль, Наталля Бойка, Вольга Мазоль.








Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае