Дзятлаўскі “Алмаз”: захоўваем і ўмацоўваем хакейныя традыцыі

Наша каманда “Алмаз” дастойна выступіла ў абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заваяваўшы сярэбраныя медалі ў дзвюх узроставых групах.

Турнір “Залатая шайба” мае больш чым паўвекавую гісторыю і бярэ пачатак у СССР у далёкім 1964 годзе. У нашай краіне яго адрадзілі ў 1997 годзе па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і сёння ён у ліку самых папулярных спартыўных моладзевых спаборніцтваў. Галоўная адметная рыса турніру – удзел толькі аматарскіх каманд.

На Дзятлаўшчыне хакейныя традыцыі ўзніклі ў далёкіх 70-ых гадах. Да 90-ых хакейная дружына Дзятлаўскага раёна неаднаразова перамагала на абласным этапе і прымала ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах. У 1975 і 1978 гадах рэспубліканскі этап праходзіў у самім Дзятлаве. Найвышэйшым дасягненнем нашых хакеістаў лічыцца перамога на рэспубліканскіх спаборніцтвах у 1980 годзе і ўдзел ва ўсесаюзных у горадзе Горкім (цяпер – Ніжні Ноўгарад). Дарэчы, ужо тады каманда называлася “Алмаз”. Яна і сёння вынікова выступае на гэтым турніры, з моманту яго адраджэння наш “Алмаз” 10 разоў заваёўваў пуцёўку на рэспубліканскі этап спаборніцтваў, паклаў у сваю скарбонку шэсць тытулаў пераможцы, тры – віцэ-чэмпіёна (2 месца) і адзін – бронзавага прызёра на рэспубліканскім узроўні.

З 2015 года спаборніцтвы праходзяць у дывізіёнах А і Б (у дывізіёне А іграюць каманды, якія маюць лядовыя палацы). За гэты час пуцёўкі на рэспубліканскі этап спаборніцтваў, акрамя дзятлаўчан, заваёўвалі каманды са Шчучынскага (6 разоў) і Смаргонскага (4 разы) раёнаў. Упершыню ў 2026 годзе ў малодшай узроставай групе пуцёўку на рэспубліку заваявала каманда са Слонімскага раёна.

Сёлета ўпраўленнем спорту Гродзенскага аблвыканкама праведзены 55-ы і 56-ы турніры абласнога этапу па хакеі “Залатая шайба” ў  дзвюх узроставых групах дывізіёна Б. За час існавання турніру наша каманда прымала ўдзел у спаборніцтвах 49 разоў, з якіх 15 станавілася прызёрам (10  разоў – серабро, 5 – бронза) і 10 разоў – пераможцай. Толькі за перыяд з 1998 па 2026 гады ў спісачныя саставы каманд Дзятлаўскага раёна ўваходзілі больш за 400 гульцоў. І сёння ў клубе “Алмаз” займаецца 47 юных аматараў хакея.

Многія з іх прынялі ўдзел у абласным этапе спаборніцтваў “Залатая шайба”, які ў лютым праходзіў у Лядовым палацы горада Ліды. Каманды раёна пазмагаліся за перамогу ў абодвух турнірах: сярод юнакоў старэйшай (2010-2011 гадоў нараджэння) і малодшай (2012-2014 гадоў нараджэння) узроставых груп, у фінале якіх саступілі сваім сапернікам і заваявалі тытул віцэ-чэмпіёнаў. Пераможцамі турніраў і ўладальнікамі пуцёвак на рэспубліканскі этап спаборніцтваў сталі каманды са Смаргонскага (у старэйшай узроставай групе) і Слонімскага (у малодшай) раёнаў. У кожным з турніраў нашы хакеісты на шляху да фіналу абыгралі па тры каманды. У старэйшай групе – са Шчучынскага, Слонімскага і Карэліцкага раёнаў, а ў малодшай – з Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага. Усяго ў двух турнірах гульцы “Алмаза” закінулі 28 шайбаў (па 14 у кожнай групе), прапусцілі 16 (па 8 у кожнай групе). Лепшымі бамбардзірамі ў саставе раённай каманды ў старэйшай групе сталі Мікіта Санюк (капітан каманды) і Віталь Місцюкевіч, на рахунку якіх па 4 шайбы. Таксама вызначыліся галамі Мацвей Іванчык (3 шайбы), Уладзіслаў Славіцкі (2), Яўген Кавальскі (1 шайба). У малодшай узроставай групе лепшым бамбардзірам стаў Мацвей Іванчык (капітан каманды) – 9 шайбаў, галамі вызначыліся Дзяніс Глубокі, Аляксандр Харошка (у абодвух па 2 шайбы) і Васіліса Панасевіч (1 шайба). Хочацца адзначыць варатара малодшай групы Сяргея Юргеля, які ў двух з чатырох згуляных матчаў не прапусціў ніводнай шайбы. Пажадаем камандам-пераможцам дастойна прадставіць Гродзеншчыну на Рэспубліканскім этапе спаборніцтваў “Залатая шайба”.

Усім прыхільнікам гульні ў хакей, сваім балельшчыкам каманда “Алмаз” выказвае падзяку за падтрымку. Сёння мы спыніліся ў адным кроку ад звання чэмпіёна, аднак гісторыя хакея на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца, а пішацца яна нашымі юнымі землякамі-хакеістамі. Да сустрэчы на лёдзе!

Дзмітрый ЁДА,
загадчык сектара спорту райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

11 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

11 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

11 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

12 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

13 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

13 часов ago