Завяршыўся раённы этап спаборніцтваў па праграме зімняга шматбор’я комплексу “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь “Гатовы да працы і абароны”.
За званне самых спартыўных, валявых і трапных абаронцаў Айчыны пазмагаліся навучэнцы гарадскіх і сельскіх школ раёна ва ўзроставых катэгорыях 15-16 і 17-18 гадоў.
Спаборніцтвы прайшлі на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы пры ўдзеле спецыялістаў аддзела адукацыі райвыканкама і прадстаўнікоў ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна. Каманды навучальных установаў прыбылі туды ў суправаджэнні трэнераў – сваіх настаўнікаў фізічнай культуры і ваеннай падрыхтоўкі.
Канкурсантаў павітаў начальнік групы прызыву раённага ваеннага камісарыята Аляксандр Зайцаў:
– Невыпадкова спартыўныя спаборніцтвы па зімнім шматбор’і праводзяцца напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень нагадвае нам аб слаўных перамогах Чырвонай Арміі ў мінулым. Жадаю вам, маладому пакаленню, быць дастойнымі подзвігу сваіх продкаў. Сёлета ў Беларусі ўстанавілася па-сапраўднаму зімовае надвор’е, якое спрыяе правядзенню шматбор’я ў поўным аб’ёме. Усім жадаю ўдачы і высокіх вынікаў, дастойна паказаць свае здольнасці і якасці характару. Няхай перамогуць мацнейшыя.
Старшакласнікі раёна спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні на высокай перакладзіне, плаванні (этапы прайшлі ў Навагрудку і Слоніме) і лыжных гонках.
Па выніках усіх этапаў былі вызначаны пераможцы і прызёры ў асабістым заліку. У малодшай узроставай групе: 1 месца – Казлоўшчынская СШ, 2 месца – гімназія № 1 горада Дзятлава, 3 месца – СШ № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. У старэйшай групе: 1 месца – СШ № 3, 2 месца – Казлоўшчынская СШ, 3 месца – СШ № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.
Сярод навучэнцаў 15-16 гадоў пераможцам стаў Ягор Каско (Хвінявіцкая СШ), віцэ-чэмпіёнам – Аляксей Якаўлеў (Казлоўшчынская СШ), бронзавым прызёрам – Аляксей Пацалуйка (Хвінявіцкая СШ). У юнакоў 17-18 гадоў тройка лідараў выглядае наступным чынам: Уладзіслаў Вянско (СШ № 3), Сямён Адамчык (Казлоўшчынская СШ), Міхаіл Скрундзь (СШ № 1).
Зборная каманда Дзятлаўскага раёна выступіць на абласных спаборніцтвах комплексу “Абаронца Айчыны” ў Лідзе.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…
Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…
У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…
Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…
У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…
На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…