Работнікі культуры падвялі вынікі за 2025 год

Пасяджэнне выніковага савета сектара культуры райвыканкама прайшло на базе Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава. Удзел у ім прынялі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, дырэктар раённага цэнтра па забеспячэнні бюджэтных і іншых арганізацый Святлана Панасюк, работнікі Дамоў культуры, клубных установаў, бібліятэк, школ мастацтваў, кінавідэасеткі Дзятлаўшчыны.

З вынікамі работы за 2025 год прысутных пазнаёміў загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько. Ён расказаў пра дзейнасць клубных установаў, якіх у раёне сем, летась яны правялі амаль паўтары тысячы мерапрыемстваў. У іх дзейнічае 68 творчых фарміраванняў, у якіх займаецца 691 чалавек. Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць 10 бібліятэчных установаў, у якіх за 2025 год пабывала 6089 чытачоў, ім выдадзена 97 645 экзэмпляраў кніг.

Па выніках мінулага года дзейнасць гісторыка-краязнаўчага музея характарызавалася стабільным выкананнем планавых паказчыкаў па асноўных напрамках работы, фактычна было праведзена 15 выстаў, 172 экскурсіі, 54 розныя мерапрыемствы. Больш за чатырыста чалавек навучаецца ў Дзятлаўскай і Новаяльнянскай школах мастацтваў. У 2025 годзе яны заваявалі 99 узнагарод: у міжнародных конкурсах – 7, рэспубліканскіх – 16, абласных – 19, рэгіянальных – 50.

Васіль Васільевіч засяродзіў увагу калег і на праблемных пытаннях – гэта невыкананне ў поўным аб’ёме пазабюджэтнай дзейнасці. Адзначыў, што неабходна лепш рэкламаваць мерапрыемствы, якія праводзяць, таксама важна ўдзельнічаць у конкурсах, прывабліваць маладыя кадры. Падзякаваў за старанні, але і заклікаў усіх, асабліва кіраўнікоў, узмацніць работу над памылкамі, усім згуртавацца, каб у гэтым годзе дасягнуць толькі станоўчых вынікаў.

Аб павышэнні пазнавальнасці і прывабнасці Дзятлаўскага раёна шляхам развіцця існуючых і ўкаранення новых турыстычных паслуг расказала загадчыца Дварэцкага дома культуры Людміла Баклушына, падзялілася цікавым вопытам супрацоўніцтва з турыстычным аператарам “Пілігрым Трэвел” з Масквы.

З дакладам “Ад традыцый да інавацый: гісторыя краю ў інтэрактыўнай прасторы” выступіла бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі Алена Апанасік.

– Вынікі работы на сёння не зусім такія, якія хацелася б бачыць, бо вы здольныя на большае, – заўважыў Вадзім Бялятка. – У вас прафесійныя калектывы, добрая сітуацыя з кадрамі, патэнцыял вялікі, раённы выканаўчы камітэт выдзяляе дастаткова сродкаў для сферы культуры, таму хочацца і сур’ёзнай аддачы, прарыву. Будзьце ініцыятыўныя, крэатыўныя, час мяняецца, і неабходна пад яго падстройвацца, можа, мяняць метады работы. Таму імкніцеся толькі наперад, спадзяюся, ва ўсіх вашых структурных падраздзяленнях вынікі будуць.

Спынілася на рабоце сферы культуры Дзятлаўшчыны Сняжана Куратчык. Падзякавала за работу, існуючыя дасягненні, у той жа час спынілася на праблемах, недапрацоўках, дала парады па іх выпраўленні:

– Неабходна ўвесь час захапляць, здзіўляць людзей. Паказвайце свае культурныя прадукты, каб паспяхова ўдзельнічаць на конкурсах, выступаць на абласной і рэспубліканскай сцэнах. У вас цудоўнае мерапрыемства “Зецельскі фэст”, зрабіце яго такім, каб ім можна было ганарыцца, каб яно загучала на ўсю краіну. Хочацца, каб вы вялі людзей на ўзнагароды, прыдумайце той культурны прадукт, з якім можна выйсці і праславіць Дзятлаўшчыну. Неабходна рухацца. Хачу вам шчыра пажадаць творчага абуджэння і творчага жыцця, здароўя ўсім і ўдачы.

Святлана Віктараўна ўручыла Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Вользе Аўсянік.

Па выніках работы за 2025 год сярод установаў культуры раёна І месца заняў Гезгалаўскі дом культуры, ІІ – Новаяльнянскі дом культуры, ІІІ – аддзел па культурна-забаўляльнай дзейнасці Цэнтра культуры і народнай творчасці. Ганаровымі граматамі сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны Дварэцкая сельская бібліятэка, сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (загадчык Іван Кашко), аддзел метадычнай работы (загадчыца Марына Лукіянец), Андрэй Добыш, Наталля Нагорная, Святлана Рымша, Аляксандра Жэлязоўская, Ганна Ціхановіч, Аліна Бузук. Узнагароды калегам уручыў Васіль Шыцько.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

15 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

15 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

16 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

17 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago