У Гродзенскай вобласці 13 сакавіка праходзіць абласны Дзень аховы працы. Далучыліся да яго і ў Дзятлаўскім раёне. З работнікамі КСУП “Жукоўшчына” сустрэліся галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык.

У сваіх выступленнях яны адзначылі, што Адзіны дзень аховы працы праводзіцца з прафілактычнай мэтай для забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.

Адной з асноўных прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці працягвае заставацца парушэнне самімі пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы, а наймальнікі і іх службовыя асобы часта недастаткова патрабавальныя да падтрымання працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны на працоўных месцах.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#АПК #охрана труда

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

7 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

7 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

8 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

20 часов ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

21 час ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

22 часа ago