Захаванне гістарычнай памяці, праблемы ў раслінаводстве, навядзенне парадку і адказнасць за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на раённай нарадзе, якая прайшла пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі.

Мароз ваяводзіць на палях

Складаныя ўмовы надвор’я сур’ёзна адбіваюцца на раслінаводстве. На панядзелак, 12 мая, зафіксавана гібель 193 гектараў пасеваў у раёне. Больш за ўсё пацярпелі ўчасткі рапсу КСУП “Хвінявічы”, азімых зерневых КСУП “Войневічы”.

– Халадовая хваля і нізкі працэнт вільгаці ў глебе аслабляюць расліны, замаруджваюць іх рост. Штодня аграрыі раёна абследуюць палі, аналізуюць сітуацыю, – адзначыў Віталій Шулейка.

Прадаўжаецца сяўба кукурузы. Тэрмін работ у сувязі з умовамі надвор’я падоўжаны. Між тым, СГФ “АграМілк” завяршыў сяўбу, ААТ “Граніт-Агра” – на “фінішнай прамой”, самы нізкі пакуль працэнт у ТАА “РоданАгра” і “РоданАграПол”.

Астатнія сельскагаспадарчыя работы вядуцца планава.

У сувязі з ускладненнем эпізаатычнай сітуацыі ў краінах-суседках, з мэтай прафілактыкі і дадатковай абароны жывёлы ад вірусных захворванняў, завершана ўсталяванне агароджаў вакол аб’ектаў жывёлагадоўлі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна (іх на Дзятлаўшчыне 38) , забяспечаны ўсе ўмовы для дэзынфекцыі транспарту, які ажыццяўляе перавозку жывёлы.

Таксама на нарадзе абмеркавалі тэму меліярацыі земляў. На 1 студзеня 2025 года ў раёне зарэгістравана 64 472 гектары земляў сельскагаспадарчага прызначэння, з іх 14 130 гектараў – асушаныя. Работы па меліярацыі і ўвядзенні ў гаспадарчы абарот зямлі знаходзяцца на пастаянным кантролі.

Маніторынгі прадоўжацца

На мінулым тыдні ратаўнікі вобласці 226 разоў выязджалі на ўзгаранні і пажары. Адбылося 19 узгаранняў сухой расліннасці, 26 ­– у экасістэме. Два чалавекі загінулі – абодва з-за непатушанай цыгарэты, аднаго, дзякуючы спрацоўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, – у стане моцнага алкагольнага ап’янення з канапы, якая цьмела, выратавалі суседзі.

На Дзятлаўшчыне адбыліся два пажары, адно ўзгаранне сухой расліннасці. Пацярпела 55-гадовая жанчына, якая на балконе абпальвала ніткі на ручніку. У нейкі момант ручнік успыхнуў, ад яго загарэлася маёмасць на балконе. Жанчына самастойна патушыла ўзгаранне без выкліку ратаўнікоў, аднак атрымала апёкі і звярнулася ў бальніцу па аказанне медыцынскай дапамогі.

Па лініі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўстаноўлены 8 грамадзян, вінаватых у пажарах у экасістэме. Ім накіраваны прэтэнзійныя лісты з вызначанымі сумамі нанесенай шкоды прыродзе. Самыя значныя сумы (ад 1600 да 1800 рублёў) – па трох выпадках у Ахонаве.

– Надвор’е мяняецца, аднак холад і адсутнасць ападкаў правакуюць узгаранні расліннасці, небяспеку ад пячнога ацяплення, іншыя прычыны пажараў. На жаль, людзі, хоць ім тлумачаць, “трубяць” СМІ, да чаго прыводзіць неасцярожнае абыходжанне з агнём, не чуюць або не жадаюць пра гэта чуць. Таму ўсім зацікаўленым раённым службам трымаць тэму на кантролі, прадаўжаць прафілактычную работу і маніторынгі, – паставіў задачу Віталій Шулейка.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Сацыяльная абарона” ў дзевяці домаўладаннях катэгарыраваных груп грамадзян сёлета ўжо ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі з вывадам гукавой прылады на фасад, у трох заменена электраправодка. Увогуле, раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях асвоена больш за 50 % дзяржаўных сродкаў, выдзеленых у бягучым годзе ў рамках праграмы.

Святы прайшлі спакойна

Аб гэтым далажыў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі. Праваахоўнікі ў Дзень Перамогі выязджалі толькі на сямейна-бытавыя спрэчкі.

Віталій Шулейка падзякаваў усім арганізатарам святочных мерапрыемстваў Дня Вялікай Перамогі і свята Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна ў Дзятлаве за годную падрыхтоўку, зладжаную работу, рэалізацыю новых ідэй; службам аператыўнага рэагавання, рэдакцыі газеты – за добрасумленнае выкананне прафесійных абавязкаў. Таксама Віталій Тадэвушавіч выказаў словы падзякі прадпрыемствам і арганізацыям за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, асабліва адзначыў удзельнікаў аўтапарада стылізаваных аўтамабіляў з міні-інсталяцыяй на тэму ваенных гадоў, гістарычнага экскурсу “Сцежкаю партызан” з элементамі рэканструкцыі.     

Ірына КАМАРОВА

#газета #деловой #понедельник #Дятлово

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации