Бяспека, добраўпарадкаванне, сяўба, дарожныя рамонты, падрыхтоўка да Дня народнага адзінства і абласнога свята “Дажынкі” – гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваліся на нарадзе старшыні райвыканкама з кіраўнікамі і спецыялістамі раённых службаў.

Што павінна залежаць ад людзей

На мінулым тыдні ўзгаранняў на Дзятлаўшчыне не зафіксавана, ратаўнікі прадаўжаюць маніторынгі жылога сектара і арганізацый. На 25 верасня запланаваны Адзіны дзень бяспекі, вучэбныя эвакуацыі пройдуць ва ўстановах адукацыі раёна, прафілактычна-трэніровачныя мерапрыемствы будуць арганізаваны таксама ў магазінах “Родны Кут”, “Еўраопт”, інтэрнаце па вуліцы Міцкевіча, 4А, асноўнай пляцоўкай для іх выбрана цэнтральная раённая бальніца.

За мінулую сямідзёнку 53 паведамленні паступіла ў дзяжурную часць аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, была ўзбуджана і раскрыта крымінальная справа за крадзеж асабістай маёмасці, выяўлены факт знаходжання вартаўніка аднаго з сельгасаб’ектаў у стане алкагольнага ап’янення – накіравана інфармацыя для рэагавання. Праваахоўнікі працягваюць прафілактычную работу з грамадзянамі, якія злоўжываюць алкаголем. Да накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый асуджана чатыры, усяго з пачатку года ў ЛПП адпраўлены 27 чалавек.

Паколькі ў зонах адпачынку райцэнтра выяўляюцца выпадкі вандалізму, Андрэй Садоўскі пацікавіўся, наколькі аператыўна падобная інфармацыя паступае ў райаддзел міліцыі, тым больш што ў горадзе працуюць відэакамеры. Як аказалася, не ўсе кіраўнікі арганізацый, маёмасць якіх была пашкоджана, паведамляюць пра гэта. Старшыня райвыканкама звярнуў увагу, што адносіцца да ўсяго трэба па-гаспадарску, паколькі на стварэнне ўтульнасці і прыгажосці ў раёне траціцца шмат бюджэтных сродкаў. Недапушчальна, каб лавачкі і арт-аб’екты беспакарана ламаліся вандаламі, каб людзі кідалі смецце міма урны або прылеглая да арганізацый тэрыторыя заставалася недагледжанай ці някошанай. Чысціня не там, дзе кожныя пяць хвілін мятуць дворнікі, а там, дзе мы разам падтрымліваем камфорт і прыгажосць, дзе самі жыхары выступаюць з прапановамі аб добраўпарадкаванні і ўвасабляюць іх у жыццё.

Восень прыспешвае да новых спраў

На сёння перад гаспадаркамі раёна стаіць задача паскорыць тэмпы сяўбы і прыступіць да ўборкі сіласу.

– Верасень – самы складаны месяц, нават больш складаны, чым сезон жніва, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі. – Аграсектару неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб своечасова і якасна выканаць планавыя работы. Увагу варта звяртаць не толькі на тэмпы работ, але і на якасць насення, уборку каменняў з палёў, агульны стан сельскагаспадарчых аб’ектаў і палеткаў.  

Не менш клопатаў у будаўнікоў і камунальнікаў, якія да наступлення халадоў стараюцца справіцца з запланаванымі работамі, падрыхтаваць да зімы жылфонд, інфраструктуру. Так, у Наваельні ў былым інтэрнаце, які рэканструюецца пад арэнднае жыллё, прыступілі да выканання ўнутраных работ, хутка там пачнецца ўстаноўка вокнаў. Кіраўніком раёна перад камунальнікамі пастаўлена задача ў гэтым гарпасёлку паралельна з асфальтаваннем вуліц праводзіць падсыпку асфальтагранулятам праблемных тэрыторый, каб пры дажджлівым надвор’і не стаялі лужыны.

У цэнтральнай раённай бальніцы да канца верасня мяркуецца скончыць рамонт рэнтгенкабінета, а да канца кастрычніка – лабараторыі.

Іншыя тэмы коратка

Асноўныя мерапрыемствы Дня народнага адзінства 17 верасня пройдуць на плошчы ў Дзятлаве, у музеі будзе ладзіцца тэматычная дыялогавая пляцоўка, да магілаў Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова дзятлаўчане ўскладуць кветкі.

Ва ўстановах адукацыі ў сераду пройдуць адзіныя ўрокі, а 18 верасня ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча будзе адкрыта экспазіцыя “Нішто не забыта”.

У гэтыя выхадныя дэлегацыя Дзятлаўшчыны накіруецца ў Ваўкавыск, дзе будзе праходзіць абласное свята “Дажынкі-2025”. Ужо адбылася арганізацыйная нарада, тэмы акрэслены, удзельнікі мерапрыемства зробяць усё, каб цікава і дастойна прадставіць дзятлаўскі падворак.

Дзятлаўскае РУП ЖКГ прадаўжае работу з неплацельшчыкамі за “камуналку”. Нягледзячы на пастаянныя напаміны, некаторыя не спяшаюцца разлічвацца па квітках, таму дзесяці абанентам паслугі адключаны. Супраць самых злосных даўжнікоў можа быць прынята і такая мера, як перасяленне ў жыллё меншай камфортнасці.

Ва ўстановах адукацыі да 25 кастрычніка праходзіць мерапрыемства “Клопат”, у час якога класныя кіраўнікі на даму наведваюць сваіх навучэнцаў.

На 18 верасня ў кінатэатры “Спадарожнік” намечана прэм’ера кінастужкі “Класная”, на якую запрашаюць педагогаў і вучняў.

Праваахоўнікі скіроўваюць увагу бацькоў на дарогу дзяцей у школу: некаторыя раніцай спяшаюцца на заняткі па вуліцах райцэнтра на веласіпедах, электрасамакатах і не заўжды прытрымліваюцца Правілаў дарожнага руху, чым ствараюць небяспеку для сябе і іншых.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации