З нагоды юбілейнай даты ГА “БРПА” на Дзятлаўшчыне прайшоў анлайн-форум “Піянерыя натхняе новае пакаленне!”.

Ён стаў завяршальным акордам тэматычнага тыдня, прысвечанага 35-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. На сустрэчу ў віртуальнай прасторы сабраліся самыя актыўныя прадстаўнікі піянерскага руху раёна: члены дзіцячай палаты, удзельнікі гарадскога піянерскага штаба і педагогі-арганізатары, якія курыруюць піянерскія дружыны.

Форум ладзіўся ў фармаце займальных конкурсаў і таймінгаў. Школьнікі прадэманстравалі дасканалыя веды багатых традыцый, сімволікі ГА “БРПА”, асноўных дат піянерскага календара. Удзельнікам давялося праявіць кемлівасць, “праходзячы” віртуальны лабірынт, сумленна адказаць на пытанні тэста, каб ацаніць свае лідарскія якасці.


Напрыканцы мерапрыемства старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка павіншавала прысутных і ўручыла падарункі. Прыемна, што на памяць аб 35-м Дні нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ў школьнікаў застанецца яшчэ і агульнае юбілейнае фота.

Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае