Вучэнні па грамадзянскай абароне, нарыхтоўка кармоў, кантроль за незанятымі ў эканоміцы, работы на аб’ектах будаўнічай сферы, падрыхтоўка да брэндавага мерапрыемства “Зецельскі Фэст” – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Не трэба хвалявацца – праводзяцца вучэнні

На бягучым тыдні ў Дзятлаўскім раёне праходзяць абласныя комплексныя вучэнні па грамадзянскай абароне. На нарадзе абмеркавалі гатоўнасць арганізацый і прадпрыемстваў да зладжаных дзеянняў у экстрэмальных умовах. Практычная адпрацоўка з прыцягненнем сіл і сродкаў грамадзянскай абароны раёна, уключэннем сірэн пройдзе з 21 па 23 мая. Жыхароў горада і раёна просяць не хвалявацца!

Што датычыцца надзённых рабочых момантаў, на мінулым тыдні на Дзятлаўшчыне адбыліся два ўзгаранні ў экасістэмах, абодва былі ліквідаваны супрацоўнікамі лясной гаспадаркі без прыцягнення сіл РАНС. У пятніцу на рацэ Сцерфень у вёсцы Накрышкі зяць выратаваў цешчу, 1944 года нараджэння. Пацярпелая брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы з дыягназам “агульнае пераахаладжэнне арганізма”.

Прадаўжаецца абследаванне домаўладанняў грамадзян, у тым ліку арэнднага жылля, з мэтай прафілактыкі надзвычайных сітуацый. Правераны сельскагаспадарчыя аб’екты – кіраўнікам выдадзены прадпісанні па ліквідацыі недахопаў.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Сацыяльная абарона” ў домаўладаннях катэгарыраваных груп грамадзян сёлета ўжо ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі з вывадам гукавой прылады на фасад, заменена электраправодка. Пакуль не праведзены рамонты печаў, паколькі з-за складаных умоваў надвор’я людзі іх яшчэ паляць. Увогуле, раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях асвоена больш за 60 % дзяржаўных сродкаў, выдзеленых у бягучым годзе ў рамках праграмы.

Прыступаюць да нарыхтоўкі кармоў

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна завяршаюць сяўбу кукурузы на дадатковых плошчах. Прыступаюць да нарыхтоўкі кармоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі Мінсельгасхарча, вясновыя замаразкі па краіне пашкодзілі 400 тысяч гектараў сельгаскультур, частка з якіх літаральна загінула (на Гродзеншчыне звыш 52 тысяч гектараў). На нядаўняй нарадзе ў Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына абмяркоўваліся бягучы стан пасеваў, перспектывы ўраджаю-2025 і меры па пераадоленні наступстваў вясновых замаразкаў. Кіраўнік Урада запатрабаваў аператыўна перасеяць пашкоджаныя плошчы аднагадовымі травамі і кукурузай на зерне. Пры гэтым Аляксандр Турчын заявіў: “Усе работы павінны быць завершаны да 1 чэрвеня”.

Дзятлаўскі раён таксама пацярпеў, сітуацыя маніторыцца штодня.

– Пашкоджаныя пасевы адназначна патрабуюць дадатковых работ па іх доглядзе, а загінулыя – перасеву. Частку з іх прыйдзецца з-за пашкоджання ўбраць на сянаж. Да гэтых работ неабходна прыступіць на бягучым тыдні, – паставіў задачу аграрыям кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі.

Таксама Андрэй Уладзіміравіч узняў тэму фарміравання камбайнавых экіпажаў да ўборачнай кампаніі.

Як патлумачыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, усе гаспадаркі займаюцца гэтым пытаннем, некаторыя механізатары ўжо прыступілі да агляду камбайнаў.

На кантролі застаецца і сфера жывёлагадоўлі.

Будаўніцтва і рамонт

Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка, вызначаны будаўнічыя прадпрыемствы, якія будуць праводзіць рамонт дахаў навучальных установаў: гімназіі № 1 горада Дзятлава і Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна – ТАА “Зодчий” (г. Слонім) і ТАА “СинМаатСтрой” (г. Ліда) адпаведна.

Прадпрыемства “Зодчий” таксама ўжо распачало работы па капітальным рамонце шматпавярховага дома па вуліцы Навагрудскай, 4А ў райцэнтры.

На наступным тыдні будзе заключаны дагавор ТАА “Зодчий” на правядзенне работ па рэканструкцыі нежылога будынка пад арэнднае  жыллё ў гарпасёлку Наваельня. Прадаўжаюцца будаўнічыя работы на Новаяльнянскай бальніцы.

Мадэрнізацыяй рэнтген-кабінета з устаноўкай абсталявання для правядзення мамаграфіі ў райпаліклініцы зоймецца Дзятлаўскае ўпраўленне спецыяльных работ “Будкомплекс”.

Жыць без працы не атрымаецца

Не абышлося на мінулым тыдні без чарговага інтэрнэт-падману дзятлаўчан. Жыхарка раёна, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, паспрабавала набыць тавар праз сацыяльныя сеткі. На карысць махляроў жанчына пералічыла 105 беларускіх рублёў.

Акрамя крымінальных спраў, на нарадзе абмеркавалі супрацоўніцтва праваахоўных органаў, назіральнай камісіі і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па рабоце з грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы.

У рамках комплекснага прафілактычнага ўздзеяння такім жыхарам раёна выдаюцца паведамленні па яўцы ў цэнтр занятасці насельніцтва для працаўладкавання. Калі рэагавання з боку грамадзян, не занятых у эканоміцы, няма, разглядаецца пытанне аб накіраванні іх у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Такія паведамленні ўжо атрымалі 17 чалавек, 5 – працаўладкаваліся праз цэнтр занятасці.

Андрэй Садоўскі паставіў задачу ўзмацніць работу ўчастковых інспектараў у Дзятлаве, у тым ліку па выяўленні беспрацоўных.

Дарэчы, з пачатку года ў ЛПП ізаляваны 19 чалавек, з іх 4 – у маі, у тым ліку адна жанчына, абавязаная асоба.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#власть  #Дятловщина

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации