Ці добрасумленныя ў Дзятлаве вадзіцелі, праверылі супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС. 29 красавіка на тэрыторыі нашага горада і раёна яны праводзілі рэйд па выяўленні парушэнняў Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь у месцах стаянкі, прызначаных для аўтатранспарту асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Да рэйду далучыўся карэспандэнт газеты “Перамога”.

У ходзе праверкі выяўлены тры парушэнні. Аднаму вадзіцелю была вынесена пастанова аб вызваленні ад адміністацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання і спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Два вадзіцелі з абмежаванымі магчымасцямі атрымалі вусныя заўвагі за тое, што на іх аўтамабілях адсутнічаў апазнавальны знак “Інвалід”.

Дзяржаўтаінспектары заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху быць сумленнымі і ўважлівымі ў адносінах не толькі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але і адзін да аднаго.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации