На базе гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў турнір па валейболе сярод дзяўчынак на кубак Навагрудскай Епархіі.
У спартыўных спаборніцтвах прымалі ўдзел 8 каманд, яны былі падзелены на дзве групы (гулялі па Алімпійскай сістэме).
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама і благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі Навагрудскай епархіі.
Урачыста павітаў удзельнікаў спаборніцтваў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда. Поспехаў у гульні пажадалі дзяўчынкам благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус.
Для ўзнагароджання пераможцаў Іерэй Іаан Кісель прывёз кубак Навагрудскай Епархіі; аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падрыхтаваў граматы для каманд, якія зоймуць прызавыя месцы.
Пераможцам турніру і ўладальнікам кубка стала каманда Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другімі сталі дзяўчынкі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе месца ў каманды гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Пасля таварыскага матчу для дзяўчынак быў арганізаваны салодкі стол, за якім яны змаглі пагутарыць са святарамі і начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталляй Белаус на духоўныя тэмы.
Тэкст і фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…