Дзятлаўшчына актыўна рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работа кіпіць ва ўсіх кутках раёна.

Комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, навядзенні чысціні ў населеных пунктах, месцах адпачынку, на тэрыторыі памятных мясцін, каля мемарыялаў і турыстычных аб’ектаў блізіцца да завяршэння.

У рамках юбілейнай даты ў раёне рэалізуецца тэматычны праект “Летапіс Вялікай Перамогі. Лясной сцежкай да партызанскага шпіталя”, распрацаваны турыстычны маршрут, які будзе адкрыты да святаў. У маі плануецца адкрыць яшчэ і экалагічны маршрут “Зялёнымі сцежкамі па Ліпічанскай пушчы”.

26 красавіка, як расказаў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, сіламі спецыялістаў сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна і прадстаўнікоў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” праведзены суботнік на гэтай экалагічнай сцежцы паблізу вёскі Руда Яварская. Работы праходзілі пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага.

Ірына СТЫРНІК

Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина 

Похожие публикации