15 студзеня ў Дварэцкім сельвыканкаме прыём грамадзян правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Да яго звярнулася жыхарка аграгарадка з пытаннем аб рабоце сістэмы цэнтральнага ацяплення, якая функцыянуе нераўнамерна. Аляксандр Станіслававіч запэўніў, што ў сітуацыі разбяруцца кампетэнтныя службы.

У час візіту старшыня раённага Савета дэпутатаў абмеркаваў рабочыя пытанні з калектывам сельвыканкама.

Аляксандр Бараноўскі расказаў, з якімі праблемамі часцей звяртаюцца грамадзяне на прыём да прадстаўнікоў раённай і мясцовай улады:

– Неаспрэчны той факт, што за апошнія гады колькасць зваротаў грамадзян істотна паменшылася. Добра працуе сістэма інфармавання, і многія пытанні адрасуюцца непасрэдна ў адказныя службы раёна, дзе станоўча вырашаюцца. Людзі, якія запісваюцца на прыём да кіраўніцтва раёна або дэпутатаў, прыходзяць найчасцей са сваімі бытавымі клопатамі, пераважна ў сферы камунальнай гаспадаркі. Практычна няма зваротаў па сферах гандлю і медыцынскага абслугоўвання. Гэтаму паспрыяла абнаўленне парка аўтамагазінаў раёна, якое за апошнія гады правёў Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, добры асартымент і зручны графік іх работы, а таксама работа мабільнага фельчарска-акушэрскага пункта, які зрабіў комплекснае медыцынскае абслугоўванне даступным для жыхароў нават аддаленых вёсак Дзятлаўшчыны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации