Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім прымае ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленай абласной Дошкі гонару і ўшанавання лепшых працоўных калектываў і работнікаў Прынемання.

Мерапрыемства праходзіць у Гродзенскай абласной філармоніі, дзе напярэдадні 1 Мая сабраліся прадстаўнікі ўсіх раёнаў нашай вобласці.

Пасведчанні аб прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Гродзеншчыны» атрымалі лепшыя працаўнікі і спецыялісты розных сфер, сярод якіх — наш зямляк, трактарыст-машыніст КСУП «Хвінявічы» Анатоль Марук.

Канцэрную праграму прадставілі лепшыя калектывы Прынемання, у тым ліку артысты Дзятлаўшчыны.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации