Да юбілею Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўскія ратаўнікі разам з выхаванцамі дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава зладзілі акцыю “80 мірных пажаданняў”.

Патрыятычная акцыя праходзіла ў скверы, закладзеным год таму ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ёй прынялі ўдзел намеснікі старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і Дзмітрый Баравік, прадстаўнікі Дзятлаўскага лясгаса.

– Асабовы састаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях шануе і беражліва захоўвае памяць аб героях і пераможцах той вайны, – адзначыў начальнік аддзела Сяргей Казушчык. – Акцыя “80 мірных пажаданняў” – гэта яшчэ адзін крок да таго, каб захаваць гісторыю і перадаць яе наступным пакаленням. Мерапрыемства стала яскравым прыкладам таго, як можна аб’яднаць намаганні для захавання гістарычнай памяці і выхавання патрыятызму сярод моладзі. Такія ініцыятывы дапамагаюць не толькі ўшанаваць памяць герояў мінулага, але і натхніць новае пакаленне на добрыя справы і актыўны ўдзел у жыцці грамадства.

Удзельнікі акцыі падрыхтавалі свае пажаданні і добрыя словы ўсім, хто ўнёс свой уклад у абарону Радзімы, замацаваўшы чырвона-зялёныя стужачкі на маладых дрэвах.

– Былі рады паўдзельнічаць у цудоўнай патрыятычнай акцыі “80 мірных пажаданняў” у скверы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, які мы разам закладвалі год таму з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Упэўнены, што разам з падрастаючым пакаленнем мы зможам захаваць памяць аб подзвігу нашых продкаў і Вялікай Перамозе. У перадсвяточны дзень я таксама адрасую роднай Беларусі пажаданні міру і працвітання, – дадаў Вадзім Бялятка.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации