Да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Час стаць прыкметным!” далучыліся дзятлаўчане. Супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў і благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель наведалі школы райцэнтра і раздалі навучэнцам і работнікам флікеры.

Яны нагадалі дзецям, што дзеля сваёй бяспекі ў цёмны час сутак на вуліцы неабходна абавязкова пазначаць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі.

– Каб быць заўважным на дарозе, засцерагчы сябе ад небяспекі, заўжды насіце з сабой флікер, – звярнуўся да навучэнцаў айцец Іаан. – На Божую дапамогу неабходна спадзявацца, але і самім трэба клапаціцца пра сваю бяспеку. Беражыце сябе.



Як адзначылі дзяржаўтаінспектары, ва ўмовах скарочанага светлавога дня пытанне бачнасці пешаходаў і веласіпедыстаў на дарозе становіцца асабліва вострым:

– Святлоадлюстроўваючы элемент у некалькі разоў павялічвае бяспеку чалавека. Флікер лепш за ўсё насіць адначасова два ці больш, на правай і левай руцэ. Самы дзейсны – жоўтага або белага колеру. Пешаходам перад выхадам на праезную частку неабходна ўпэўніцца, што пераход будзе бяспечным: паглядзець па баках, пераканацца, што вадзіцелі вас бачаць і прапускаюць. А яшчэ варта адмовіцца ад выкарыстання мабільнага тэлефона і зняць навушнікі – любыя фактары, якія адцягваюць увагу, могуць каштаваць жыцця.






Таксама раздалі флікеры і нагадалі аб правілах паводзінаў на дарозе дзятлаўчанам на вуліцах горада.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Святлана ГРЫШЫНА
#нашелучшее #нашалепшае