Першы мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі
Беларускія аграрыі перасягнулі мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА. Так, па стане на 27 ліпеня, у рэспубліцы намалочана амаль 1 млн 242 тыс. т збожжа, з якіх 415 тыс. т — аграрыямі Гомельскай вобласці, амаль 365
Служба занятасці Беларусі ў студзені-чэрвені накіравала на прафнавучанне больш як 5,5 тыс. беспрацоўных
Служба занятасці Беларусі ў студзені-чэрвені бягучага года накіравала на прафесійнае навучанне, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі больш як 5,5 тыс. беспрацоўных. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Дзяржаўнай праграмай садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2015 год прадугледжваецца арганізаваць навучанне 7,5 тыс. чалавек.
Хто павінен плаціць за рамонт пад’ездаў
У другім паўгоддзі 2015 года Дзятлаўскае РУП ЖКГ праводзіць капітальны рамонт чатырох шматкватэрных дамоў у горадзе Дзятлаве: №18 па вуліцы Савецкай; №20 па вуліцы Савецкай; №28 па вуліцы Кастрычніцкай; №24 па вуліцы Перамогі. Ужо зроблена праектна-каштарысная дакументацыя, ідуць падрыхтоўчыя работы. За кошт сродкаў, накіраваных на капітальны рамонт жыллёвага фонду, ва
С. Кухарчык: «Пастаўленыя задачы трэба выконваць своечасова»
Інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду. У чым асаблівасць гэтай прафесіі? Аб гэтым карэспандэнтка газеты пагутарыла са старшым інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргеем Кухарчыкам. — Сяргей Іванавіч, як вы прыйшлі ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях? — Пасля армейскай службы паўстала пытанне выбару далейшага працоўнага шляху.
Прадоўжыў сямейную дынастыю
Уладзімір Уладзіміравіч Баковіч належыць да ліку ветэранаў пажарнай службы Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. За гады працы Уладзімір Баковіч неаднаразова быў прадстаўлены да ўзнагародаў. У ліку іх медалі «За бездакорную службу», нагрудны знак «За службу», шэраг граматаў. Аднак для былога інспектара пажарнага нагляду галоўным з’яўлялася плённа несці варту па
У Дзятлаве ўшанавалі памяць Князя Уладзіміра
У Дзятлаве з 25 па 28 ліпеня праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 1000-годдзя спачыну святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра. Пачаліся яны са святочнай Боскай літургіі, якую ўзначаліў вікарый Навагрудскай епархіі епіскап Дзятлаўскі Пётр. Ён наведаў і канцэртную праграму, якая прайшла ў раённым Доме культуры і народнай творчасці. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў намеснік
Дзятлаўскія лялькі на «Славянскім Базары»
У мерапрыемствах Дня моладзі на «Славянскім базары» ў Віцебску сёлета прыняў удзел і Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх». Якую праграму дзятлаўскія артысты падрыхтавалі для наведвальнікаў фестывалю? Якія ўражанні прывезлі самі артысты з мерапрыемства? Якія гастрольныя планы надалей? На гэтыя пытанні карэспандэнтцы газеты адказаў кіраўнік тэатра Іван Каско.
Навіны тыдня
У БЕЛАРУСІ І ЗІМБАБВЭ НЯМА НІЯКІХ ПЕРАШКОД ДЛЯ ГЛЫБОКАГА ЎСЕБАКОВАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі і Зімбабвэ няма ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах. Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што візіт у Беларусь віцэ-прэзідэнта Зімбабвэ будзе
25 ліпеня адбудзецца свята аграгарадка Дварэц.
Распачнецца мерапрыемства з урачыстага адкрыцця і ўзнагароджання лепшых працаўнікоў прадпрыемстваў аграгарадка. Канцэртную праграму складзе выступленне артыстаў Шчучынскага цэнтра культуры, Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек «Лялькі для ўсіх». У час свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, можна будзе набыць салодкую вату, папкорн. Таксама будзе ладзіцца выстава-продаж майстроў Дзятлаўшчыны. Пачнецца свята ў 14
Моладзевы турзлёт у Рыбаках
З 16 па 18 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Здаровы я — здаровая краіна!». Арганізатары сёлетняга мерапрыемства — Гродзенскі абласны камітэт ГА «БРСМ», Дзятлаўскі раённы камітэт ГА «БРСМ», Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Летась лепшыя моладзевыя каманды з