Распачнецца мерапрыемства з урачыстага адкрыцця і ўзнагароджання лепшых працаўнікоў прадпрыемстваў аграгарадка.
Канцэртную праграму складзе выступленне артыстаў Шчучынскага цэнтра культуры, Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх”.
У час свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, можна будзе набыць салодкую вату, папкорн. Таксама будзе ладзіцца выстава-продаж майстроў Дзятлаўшчыны.
Пачнецца свята ў 14 гадзін. Завершыцца яно ў 22 гадзіны святочнай дыскатэкай.
А. Дуброўская