З 3 па 7 чэрвеня ў выставачным цэнтры BELEXPO ў Мінску праходзіць Беларускі аграпрамысловы тыдзень, у рамках якога працуе 35-я Міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2025”, а таксама выставы “Белферма”, “Белпрадукт” і “Прадмаш. Холад. Упак”.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды адкрыцця выставы прыняў удзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.

– Беларусь – краіна, у якой асабліва цэніцца сельскагаспадарчая праца, і выстава “Белагра-2025” – адна з галоўных падзей года ў гэтай сферы, – адзначыў Андрэй Жамойда ў час адкрыцця. – З кожным годам расце колькасць удзельнікаў мерапрыемства: сёлета на ўзроўні афіцыйных дэлегацый прадстаўлены звыш 20 краін, сярод іх такія тытаны, як Кітай і Пакістан, 18 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, у тым ліку сельскагаспадарчыя. Міжнародная выстава – не толькі магчымасць прадэманстраваць магутны сельскагаспадарчы патэнцыял нашай краіны ў розных яе галінах – ад раслінаводства да машынабудавання, абмяняцца вопытам з калегамі, але і перспектыўная пляцоўка для міжнароднага супрацоўніцтва. Я перакананы, што сустрэчы ў рамках юбілейнай выставы “Белагра-2025” прынясуць нам новыя магчымасці і дамоўленасці.

Наталля АВЯРЧУК

Фота Андрэя ЖАМОЙДЫ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации