З 3 чэрвеня 2025 года часова выконваючым абавязкі старшыні Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта прызначаны Аляксандр Міхайлавіч Дубовік.
Ён нарадзіўся 10 сакавіка 1967 года ў вёсцы Раманавічы Дзятлаўскага раёна.
У 1992 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “заатэхнія”.
Працоўную дзейнасць пачынаў у 1984 годзе ў саўгасе “Парэчча”. З 1992 па 1997 гады працаваў на кіруючых пасадах у калгасе “1 Мая” Дзятлаўскага раёна;
1997-1998 – работа ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама;
1998-2001– займаў пасаду старшыні калгаса “Чырвоны Кастрычнік” на Дзятлаўшчыне;
2001-2003 – з’яўляўся першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання;
2003-2016 – працаваў дырэктарам ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”;
2016-2020 – старшыня Дзятлаўскага райвыканкама;
2020-2022 – начальнік вытворчага ўчастка “Парэцкі спіртзавод” ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”;
2022-2024 – узначальваў Дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga