– Мы ўсе павінны быць адзіныя і падтрымліваць тое, што зрабілі нашы продкі, захоўваць культуру і традыцыі. За маладымі – будучыня, якую трэба будаваць у міры і згодзе, – падкрэсліў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў на сустрэчы з жыхарамі Вензавецкага сельсавета.

У час сустрэчы абмеркавалі асноўныя напрамкі развіцця Беларусі і раёна ў прыватнасці, галоўную палітычную падзею 2025 года – выбары Прэзідэнта.

– За гады незалежнасці Беларусі давялося вырашаць нямала праблем, частка з якіх застаецца актуальнай і сёння. Тым не менш дасягнуты немалыя поспехі. Расце валавы ўнутраны прадукт, кантралююцца інфляцыйныя працэсы, становіцца больш важкай зарплата. Сёння ў кожнага, хто хоча працаваць, ёсць праца. Беларускія прадпрыемствы паспяхова працуюць і нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці. Не стаіць на месцы эканоміка. Нельга дазволіць і дапусціць камусьці з-за мяжы лабіраваць карыслівыя інтарэсы, якія ідуць насуперак з палітыкай міру і спакою нашай краіны, – адзначыў Аляксандр Бараноўскі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент

Похожие публикации