Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык падзяліўся меркаваннем да 30-годдзя Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
– Народы Беларусі і Расіі гістарычна звязваюць моцныя карані славянскіх традыцый, значная агульнасць культуры і духоўнасці. У першую чаргу, на гэтым будуецца моцнае народнае сяброўства і працяглае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Нас аб’ядноўваюць адзінае мінулае, сучаснасць і будучыня. Сёлета мы разам адзначаем трыццацігоддзе ўстаноўленага дзяржаўнага свята.
За гэты перыяд рэалізавана нямала ініцыятыў, праектаў на ўзаемавыгаднай аснове. Адназначна можна сцвярджаць, што ўзровень інтэграцыі будзе толькі ўзрастаць, а яшчэ большая колькасць ініцыятыў і праектаў будуць рэалізаваны ў далейшым.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што гэта свята ў абедзвюх саюзных краінах носіць статус дзяржаўнага і шырока адзначаецца маштабнымі мерапрыемствамі. Асабліва варта вылучыць, што яно з’яўляецца прымаемым жыхарамі Беларусі і Расіі ў якасці народнага. Гэта стратэгічна і гістарычна правільная тэндэнцыя ўзаемаадносінаў народаў і дзяржаў. Супрацоўніцтва пацверджана і ўмацавана часам. Акрамя даверлівых і паважлівых стасункаў на ўзроўні нашых грамадзян, склаўся аналагічны па форме і змесце дыялог на міждзяржаўным узроўні. Важным складальнікам расійска-беларускіх адносінаў з’яўляецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, якое спрыяе актыўнаму развіццю гандлёва-эканамічных і культурна-гуманітарных сувязяў паміж нашымі краінамі.
Уяўляецца, што рэалізацыя напрацаваных ініцыятыў створыць умовы для ўмацавання пазіцый Расіі і Беларусі на міжнароднай арэне для далейшага руху на шляху фарміравання агульнай сацыяльна-эканамічнай і гуманітарнай прасторы, працвітання нашых дзяржаў. Такі падыход адпавядае карэнным інтарэсам нашых братніх народаў і сапраўды апраўданы з улікам міжнароднай абстаноўкі, якая цяпер складваецца, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае