Калі вясна шчыруе на планеце
І месяц красак абудзіў зямлю,
Прыходзіць свята нашага яднання,
Якое моцна, усёй душой люблю.
Як дзве галіны дрэва векавога,
Як два крылы́ ў небе нада мной,
Яно злучае Беларусь з Расіяй,
Раднейшаю, мілейшаю сястрой.
І неба ўсміхаецца прыветна,
І сонца шле праменне на зямлю,
Нібы-то кажа, што таксама рада
З’яднаць цяплом славянскую сям’ю.
Народы нашы мужна ваявалі,
Рука ў руку пранеслі праз гады
Сяброўства, вернасць, веру і надзею
І згуртавалі шчыльныя рады.
Адзіная сям’я – адны трывогі,
І радасць дзелім роўна на дваіх.
Няма на свеце нам бліжэй народа,
Здаўна мы лічым русскіх за сваіх.
Такое свята нам ніхто не зможа
Закрэсліць, адмяніць, перапісаць.
Ды будзем жа ў гэты час вясновы
Яго душою, сэрцам святкаваць!
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga