Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з мэтай знаёмства выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту з асноўным законам нашай краіны ў Гезгалаўскім дзіцячым садзе прайшла квэст-гульня “Канстытуцыя – асноўны закон краіны”.

Выхавальнік Ала Шашко ў ходзеправядзення дыдактычных гульняў “Складзі сцяг і герб Рэспублікі Беларусь”, “Складзі карту Рэспублікі Беларусь” напомніла дзецям пра тое, што, аддаючы пашанугэтым сімвалам, мы тым самым праяўляем любоў і павагу да сваёй Радзімы, гонар за прыналежнасць да грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, выхаванцыпрынялі ўдзел у гульні, не абышлося і без вершаў і песень пра родную Беларусь.

Напрыканцы выхавальнік адзначыла, што наша краіна квітнее толькі таму, што ў нас пануе мір і спакой, у грамадзян падтрымліваецца жаданне працаваць на карысць Радзімы і рабіць усё магчымае, каб яна станавілася яшчэ прыгажэйшай.

Галіна ГАЎРОШ,
загадчыца Гезгалаўскага дзіцячага сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации