Актуальны каментарый. Мір паміж вернікамі, роўнасць і справядлівасць

Усе канфесіі жывуць у Беларусі ў атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій.

– Нам вельмі пашанцавала, што ў сваёй найноўшай гісторыі беларуская зямля не ведала супярэчнасцяў, прыгнёту па рэлігійнай, нацыянальнай, расавай прыкмеце. Усе канфесіі жывуць тут у атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды. У нашы дні гэта дзіўна для многіх, у тым ліку так званых цывілізаваных краін. Суіснаванне хрысціянства, ісламу, іудаізму і іншых рэлігій, асновы якіх не супярэчаць глыбінным каштоўнасцям беларускага грамадства, згуртавала і загартавала беларускую нацыю, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Сваім меркаваннем наконт сустрэчы Прэзідэнта з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій і пасылаў, якія прагучалі ад беларускага лідара, падзялілася галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, якая курыруе гэту сферу ў раёне, Марына Абрамчык.

– Поўнасцю згодна з выказваннем Аляксандра Рыгоравіча, што паміж прадстаўнікамі розных канфесій у Беларусі пануюць мір, згода і ўзаемапавага. Калі казаць канкрэтна пра Дзятлаўшчыну, то ў нашым раёне жывуць вернікі праваслаўнага і каталіцкага веравызнання, евангельскія хрысціяне-бапцісты і хрысціяне веры евангельскай. У раёне ўкаранёна добрая традыцыя кожны год ладзіць сустрэчы духавенства з кіраўніцтвам раённага выканаўчага камітэта для абмеркавання важных пытанняў, ідэй, сумесных праектаў. На такія мерапрыемствы заўжды запрашаем святароў і пастыраў усіх чатырох канфесій. Рады бачыць іх і на важных раённых святах, урачыстых мерапрыемствах, прадастаўляем святарам слова для выступлення.

Прэзідэнт мудра лічыць, што мір – гэта звышкаштоўнасць для ўсіх народаў, і важна зберагчы яго ў Беларусі. А мір у душы чалавека і мірнае суіснаванне побач вернікаў розных рэлігій – важная ўмова для паспяховага развіцця грамадства ўвогуле. Аляксандр Рыгоравіч падкрэсліў, што “мы разам перамаглі фашызм, здабылі мір, змацаваны крывёй шматлікіх народаў, і вельмі яго шануем”. Згодна, што толькі разам, агульнымі намаганнямі, без спрэчак і канфліктаў можна будаваць у грамадстве здаровыя ўзаемаадносіны, якія базіруюцца на прынцыпе роўнасці і справядлівасці, што асабліва важна ў наш час, калі ў свеце ідуць глабальныя змяненні, выстаяць у гэты няпросты перыяд, застацца людзьмі і захаваць галоўныя духоўныя каштоўнасці, а яны аднолькавыя для вернікаў розных рэлігій – дабрыня, павага, беражлівыя адносіны да прыроды, нацыянальных культур. Нездарма ў Беларусі існуе традыцыя сумеснай міжрэлігійнай малітвы аб міры.

Мяркую, што наша “ўнікальная этнаканфесійная мадэль”, як называе яе кіраўнік дзяржавы, магла б стаць прыкладам для многіх іншых краін і народаў. Беларусы прывыклі жыць спакойна, падтрымліваць і разумець тых, хто побач, дапамагаць у цяжкую хвіліну па-брацку. Як міжканфесійную культуру паводзінаў такі стыль стасункаў важна развіваць і прывіваць моладзі. Нездарма Аляксандр Лукашэнка прапанаваў стварыць у краіне цэнтры прыцягнення для ўсіх рэлігійных канфесій.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара» пройдет на Дятловщине!

В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…

38 минут ago

Як пяцікласнік пераўтварае іспыты ў дасягненні

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…

42 минуты ago

Канцэрты і выставы для бацькоў ад Дзятлаўскай ДШМ

У рамках правядзення Тыдня бацькоўскай любові ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў і яе філіялах прайшлі…

45 минут ago

Дятловские спасатели в числе победителей областного чемпионата по гиревому спорту

На базе БФСО «Динамо» прошел областной чемпионат по гиревому спорту. В напряженной борьбе за звание…

2 часа ago

Юрий Караев поздравил мужчин Гродненской области с Днём отца

Обращаясь к мужчинам региона, — отцам, дедушкам и прадедушкам, — глава области отметил, что в…

2 часа ago

Пользуйтесь газовым оборудованием правильно

Уважаемые потребители газа! В рамках проведения совместной профилактической акции по вопросам безопасного пользования газом в…

2 часа ago