Калі ў дзяўчынак пытаюцца ў дзяцінстве, кім яны мараць стаць, тыя называюць розныя прафесіі: ад цырульніка да эстраднай спявачкі. Нячаста можна пачуць, што нехта марыць працаваць у жывёлагадоўлі.
Аднак рэальнае жыццё можа быць неверагодней за самыя смелыя мары. Пацвярджэнне таму – малады аператар машыннага даення КСУП “Войневічы” Кацярына Лабуць, якая ўжо тры гады працуе ў гэтай прафесіі і задаволена ёю.
Яна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Дзераўная суседняга раёна, атрымала спецыяльнасць швачкі і цырульніка, але на практыцы засталася незадаволена такой работай і кардынальна змяніла сваю дзейнасць на сельскагаспадарчую.
– Спачатку працавала ў калгасе ў Дзераўной, дзе пакрыху вучылася асновам гэтай справы. Там атрымала прапанову пераехаць на Дзятлаўшчыну, на што пагадзілася. У Войневічах добра прынялі, выдзелілі жыллё. Аўтобусам езджу на МТК “Ёцавічы”, – расказвае дзяўчына. – Працуем па зменах, мне падабаецца мая работа. Люблю вельмі ўвесь працэс, бо тут не засумуеш: за змену доім каля тысячы кароў. Імкнёмся працаваць эфектыўна і якасна, атрымліваць малако гатункам “экстра”: гэта ўплывае на добры заробак.
Кацярына Пятроўна лічыць, што ў любой сферы, асабліва ў сельскай гаспадарцы, той, хто не цураецца работы і любіць яе любую, без хлеба з маслам дакладна не застаецца.
Кіраўніцтва КСУП “Войневічы” ўжо заўважыла патэнцыял і стараннасць маладога аператара, у сувязі з чым дзяўчыне прапанавалі атрымаць спецыяльную адукацыю ў сельскагаспадарчай сферы па накіраванні гаспадаркі, каб далей расці прафесійна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…
Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…
Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…
В рамках областного проекта «Женское лицо спасательного ведомства», инициированного первичной организацией Гродненского областного управления МЧС…
В Беларуси намолотили более 4,6 млн т зерна, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
С наступлением жарких выходных многие жители и гости района устремились к водоемам, чтобы спастись от…