У аб’ектах гандлю Дзятлава пачалася падрыхтоўка да навагодніх святаў

Нягледзячы на тое, што на дварэ яшчэ лістапад, ад дажджу на вуліцы вырастаюць лужыны, але ў паветры ўжо вітае перадсвяточны настрой.

Садзейнічаюць гэтаму не толькі навагоднія светлавыя фігуры, якія з’явіліся ў горадзе, але і ўпрыгажэнні на паліцах гандлёвых аб’ектаў Дзятлаўшчыны.

А выбар тут сапраўды ўжо вялікі, на любы густ і кашалёк. Нашы магазіны імкнуцца задаволіць патрэбы кожнага пакупніка і зрабіць усё магчымае, каб лепей адчувалася набліжэнне самага любімага і дарослых, і дзяцей свята.

– На паліцах магазінаў ужо ёсць дастаткова тавараў навагодняга асартыменту. Гэта падарункавыя сувеніры, ёлачныя цацкі, прадметы дэкору, салодкія пачастункі – наборы цукерак. Ён будзе павялічвацца, каб кожны змог загадзя спланаваць свае пакупкі і размеркаваць бюджэт, пазбегнуць перадсвяточнай мітусні. А хутка гандлёвыя аб’екты яшчэ і дапоўняцца маляўнічым афармленнем са светлавой ілюмінацыяй і ўпрыгажэннем вітрын, каб навагодні настрой адчулі ўсе нашы жыхары і госці горада, – адзначыў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Андрэй Нікіпорчык.

Таму заходзьце, купляйце, і няхай чаканне навагодніх цудаў упрыгожыць шэрыя восеньскія будні.

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

5 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

5 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

18 часов ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

19 часов ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

19 часов ago