Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык з кіруючым саставам абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскага гарвыканкама прыняў удзел у абнаўленні лесу на тэрыторыі Гродзенскага раёна.
– Нягледзячы на заканчэнне акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, на тэрыторыі Прынёмання прадаўжаецца абнаўленне лясоў. Безумоўна, гэта пазітыўны момант, бо такая работа спрыяе высадцы дрэў на значнай тэрытрыі, дзе раней былі пашкоджаныя ці выдаленыя ўчасткі.
Мерапрыемства знайшло водгук сярод многіх работнікаў, нягледзячы на пасады і заслугі. Падобнай сумеснай працай папаўняецца зялёны фонд для будучых пакаленняў, захоўваецца і памнажаецца адно з багаццяў нашай краіны. Гэта наш уклад у будучыню Беларусі і станоўчы спосаб правесці час у добрым настроі, з грамадскай карысцю і на свежым паветры. Акрамя экалагічнай карысці, важна ўзгадаць і практычную важнасць гэтай работы: у непасрэдным назіранні вынікаў сумеснай працы людзей. Сацыяльная значнасць заключаецца ў выкананні работ у камандзе, што асабліва важна ў цяперашні час і спрыяе злучэнню і большаму яднанню нашых грамадзян, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga