Член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў па пытаннях планавання дзейнасці ў 2026 годзе і падвядзенні вынікаў рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
– Дзейнасць Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў, як і ў папярэднія гады, скіравана на ўмацаванне аўтарытэта прафсаюзных органаў, павышэнне сацыяльнай абароненасці членаў прафсаюза, поўны і ўсебаковы разгляд зваротаў, грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы і ахове працы, захаванне і падтрымку здароўя членаў прафсаюза, далучэнне да развіцця ўнутранага турызму, удзелу ў спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах.

Варта адзначыць, што дзейнасць прафсаюзаў і наймальнікаў не канкурыруе паміж сабой, а арганічна дапаўняе для дасягнення адной канцэптуальнай мэты – абароны правоў і паляпшэння ўмоваў працы работнікаў. Разам з тым, у 2026 годзе належыць сумесная работа па росце заработнай платы і сацыяльна-эканамічных ільгот, гарантый работнікаў, актывізацыі дзейнасці па занятках фізкультурай і спортам, мастацкай самадзейнасцю.
Таксама неабходна ўдасканальваць арганізацыйную работу саміх прафсаюзных арганізацый у Гродзенскім рэгіёне, прадоўжыць грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства аб ахове працы з мэтай зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму, паляпшэння ўмоваў працы і быту работнікаў, – падкрэсліў парламентарый.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga