Гэта не метафара: драўнінная дранка будзе выкарыстана на кацельні і ператворыцца ў цяпло для дзятлаўчан. Скончыліся святы, і на Дзятлаўшчыне пачаўся дэмантаж ілюмінацыі і навагодніх дрэўцаў.

22 студзеня камунальнікі раёна прыступілі да разборкі і ўтылізацыі галоўнай ёлкі нашага раёна, якая знаходзілася на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве. З раніцы гудуць маторы, працуе драбілка, у прычэп трактара імкліва бяжыць “зялёны ручай”, які застаецца ад навагодніх дрэўцаў, што былі прымацаваны на каркасе. Работнікі хуценька стараюцца “падаваць” іх магутнай тэхніцы. Побач знаходзіцца вышка: спецыялісты знімаюць гірлянды.

– Наша задача – за дзень убраць ёлку з плошчы, – расказала майстар па добраўпарадкаванні Дзятлаўскага РУП ЖКГ Наталля Скібінская. – У гэтым дапамагаюць усе работнікі, дворнікі, тэхніка. Папярэдне расчысцілі пляцоўку, каб можна было пад’ехаць і ажыццявіць дэмантаж. На дапамогу з драбілкай запрасілі спецыялістаў Дзятлаўскага раёна электрасетак, таму не давядзецца прыцягваць лішнія тэхніку і сілы для вывазу ёлак, з якіх было сфарміравана навагодняе дрэва. Дранка, якая атрымаецца ад іх перапрацоўкі, будзе дастаўлена на кацельню “Цэнтральная” і выкарыстана для ацяплення.

Заадно ажыццяўляецца дэмантаж ілюмінацыі, якая была звязана са святочным дрэвам. А вось “бакалы” з агеньчыкаў пакуль застануцца ў цэнтры горада. Паступова аналагічныя работы выконваюцца і на іншых вуліцах райцэнтра. Да канца зімы прыбяром усё.

Безумоўна, некаторыя светлавыя ўпрыгажэнні застануцца, каб наша Дзятлава было яркім і пасля святаў. Мяркую, гэта правільна, бо людзі ў наш час любяць фатаграфавацца, ім патрэбны фотазоны. Здымкі потым выстаўляюць у інтэрнэт, тым самым заадно паказваюць, што наш горад развіваецца і прыгажэе, папаўняецца новымі лакацыямі, дзе цікава і прыемна бавіць час.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации