Міхаіл Орда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
– Усебеларускі народны сход – гэта пляцоўка народаўладдзя, якая атрымала статус канстытуцыйнай. На форуме прадстаўлены ўсе галіны ўлады, ва ўзаемадзеянні ажыццяўляецца выпрацоўка важных для краіны рашэнняў.
Плануецца, што чарговы форум будзе ладзіцца на працягу двух дзён. Самае галоўнае пытанне, якое выносіцца для разгляду, – праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на наступную пяцігодку. Яе праект ужо разглядалі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З дакладам выступала Міністэрства эканомікі, былі акрэслены параметры, якія закладваюцца на бліжэйшыя пяць гадоў. Усё робіцца для таго, каб мы не стаялі на месцы. Любы прагноз неабходны, каб Беларусь рухалася і развівалася як дзяржава, каб былі дасягнуты прагнозныя вынікі ў сацыяльнай, прамысловай, сельскагаспадарчай, іншых сферах эканомікі.
Задачы пастаўлены дастаткова складаныя, амбіцыйныя, але праграма для таго і патрэбна, каб мы не адсталі ад іншых краін свету, а наадварот былі ў ліку самых развітых і паспяховых дзяржаў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga