Лідзія Баравік, загадчыца Цэнтральнай раённай аптэкі № 55 Дзятлаўскага раёна Гродзенскага РУП “Фармацыя”:

– У састаў цэнтральнай раённай аптэкі № 55 Дзятлаўскага раёна Гродзенскага РУП “Фармацыя” ўваходзіць сем аптэк, тры з якіх функцыянуюць у райцэнтры. Гэта Цэнтральная раённая аптэка № 55 другой катэгорыі па вуліцы Міцкевіча, якая ў панядзелак-пятніцу працуе з 8 да 20 гадзін, суботу-нядзелю – з 8 да 18 гадзін, у святочныя дні – з 8 да 16 гадзін; аптэка № 179 чацвёртай катэгорыі па вуліцы Перамогі (у будынку цэнтральнай раённай бальніцы) з графікам: панядзелак-пятніца – з 8 да 18 гадзін, субота – з 8 да 13 гадзін, нядзеля і святочныя дні – па рэжыме работы паліклінікі; аптэка № 229 пятай катэгорыі па вуліцы Слонімскай (у будынку “Еўраопта”), якая ў панядзелак-пятніцу працуе з 9 да 21 гадзіны, суботу-нядзелю, святочныя дні – з 9 да 19 гадзін; аптэка № 62 трэцяй катэгорыі гарадскога пасёлка Казлоўшчына, вуліца Савецкая, 25 з графікам: панядзелак-пятніца з 8 да 18 гадзін, субота – з 8 да 13 гадзін, нядзеля і святочныя дні – выхадныя; аптэка № 71 трэцяй катэгорыі гарадскога пасёлка Наваельня з рэжымам работы: панядзелак-пятніца з 8 да 19 (часова працуе да 18 гадзін), субота – з 8 да 16 гадзін, нядзеля і святочныя дні – выхадныя; аптэка № 127 аграгарадка Гезгалы трэцяй катэгорыі, якая часова працуе тры дні на тыдзень з 9 да 16 гадзін; аптэка № 208 пятай катэгорыі санаторыя “Радон” у панядзелак-пятніцу працуе з 8 да 16.30, суботу – з 8 да 14 гадзін.
Лекавая дапамога насельніцтву на Дзятлаўшчыне аказваецца не толькі аптэкамі, але і па адрасах рознічнай рэалізацыі, якія размешчаны ў ФАПах і амбулаторыях, у населеных пунктах, дзе няма стацыянарных аптэк, медыцынскімі работнікамі дзяржаўных арганізацый аховы здароўя. У нашым раёне іх функцыянуе 19 і яшчэ адзін перасоўны ФАП. Усё гэта сведчыць, што на Дзятлаўшчыне забяспечаны дастатковы асартымент для жыхароў і арганізацый раёна, і лекавая дапамога насельніцтву аказваецца на належным узроўні.
Што тычыцца аптэкі па вуліцы Навагрудскай райцэнтра, то яна была недзяржаўнай формы ўласнасці і не з’яўлялася структурным падраздзяленнем цэнтральнай раённай аптэкі № 55 Дзятлаўскага раёна Гродзенскага РУП “Фармацыя”. Рашэнне аб яе закрыцці прымаў сам уласнік.
Гродзенскае РУП “Фармацыя” – сацыяльна арыентаванае прадпрыемства, і нават пры вострым недахопе спецыялістаў, нават на сяле яго аптэкі не закрываюцца, асартымент у іх падтрымліваецца на належным узроўні.
Таксама варта дадаць, што ў Рэспубліцы Беларусь ёсць сацыяльны стандарт забяспечанасці насельніцтва аптэкамі. Яго нарматыў складае: адна аптэка на 8 тысяч жыхароў, таму нават з улікам закрыцця аптэкі недзяржаўнай формы ўласнасці па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве на адну аптэку раёна даводзіцца прыкладна 1942 жыхары. Гэта значыць, нарматыў перавышаны ў чатыры разы.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga