Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Юрый Селіверстаў аб Праграме развіцця Беларусі на 2026-2030 гады і “кропках росту” для Дзятлаўскага раёна:
– У Беларусі дастаткова шмат зроблена для паляпшэння якасці жыцця. Цяпер і сапраўды трэба шукаць наступныя “кропкі росту”. Стварэнне новых працоўных месцаў, павелічэнне вытворчасці працы спрыяюць занятасці людзей і павышэнню заработнай платы, аднак свет не стаіць на месцы, усё мяняецца, таму неабходна вырабляць прадукцыю, якая будзе канкурэнтаздольнай і прынясе эканамічны вынік.
Павышэнне вытворчасці працы, аўтаматызацыя, рабатызацыя, яны неабходны нашай дзяржаве, бо ў нас дэфіцыт кадраў, не хапае рабочых рук. Каб не адстаць у гэтым працэсе ад іншых краін, давядзецца аўтаматызавацца, за кошт гэтага вырабляць прадукцыю і адпаведна зарабляць. Калі будуць прыбытак, падаткі, тады будзе і рост заработнай платы для спецыялістаў.
Калі спыніцца на “кропках росту” эканомікі Дзятлаўскага раёна, то ў вас ёсць вядомыя ў краіне і за мяжой санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”, дзіцячы санаторый “Баравічок”, куды актыўна едуць турысты. У гэты напрамак і трэба “ўключацца”, адшукваць, якія дадатковыя паслугі можна аказаць. Гэта абмяркоўвалася і ў час прыёму грамадзян. Як бачым, медыцынскія паслугі для турыстаў і некаторыя іншыя будуць дастаткова запатрабаванымі. Таму варта і надалей развівацца, каб, акрамя санаторнага адпачынку, госці маглі яшчэ і пазнаёміцца з наваколлем, славутасцямі раёна, атрымаць дадатковую медыцынскую дапамогу. Мяркую, што ў гэтай частцы Дзятлаўшчыне ёсць куды рухацца.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga