Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык сумесна з міністрам фінансаў Беларусі Уладзіславам Татарыновічам прыняў удзел у Адзіным дні інфармавання на УП “Гроднакаапфутра”.

 – Абмеркаваная тэма экалагічнай бяспекі, якая стала актуальнай у апошні час, тычыцца не толькі нашай краіны. Па сутнасці яна мае глабальнае, усеахопнае гучанне і ў некаторых краінах Еўрапейскага рэгіёна набывае характар сапраўднай праблемы.

У Беларусі экалагічнаму пытанню надаюць значную ўвагу не толькі на ўзроўні заканадаўства, але і шляхам канкрэтных і ўстойлівых мерапрыемстваў. Элементарныя суботнікі, стаўшыя для нас традыцыяй, – невялікая частка наглядных прыкладаў мераў па захаванні экалагічнага дабрабыту беларусаў. Дасягненне гэтага дабрабыту – доўгатэрміновы і пастаянны працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага.

Немалаважным застаецца пытанне кібербяспекі, якая нясе пагрозу жыхарам нашай краіны. Комплекс мер па дасягненні лічбавага дабрабыту і захаванасці сродкаў нашых суайчыннікаў, які прымаецца на дзяржаўным узроўні, носіць устойлівы і пастаянны характар. Зразумела, што з такой глабальнай пагрозай даводзіцца змагацца рознымі метадамі ў сукупнасці, і гэту праблему аднасекундна не вырашыць. Разам з тым, прынятыя заканадаўчыя акты і шэраг практычных мер ужо прыносяць адчувальны вынік. Трэба адзначыць, што ўсвядомленыя і адказныя паводзіны нашых суайчыннікаў для зберажэння ўласных сродкаў – першачарговая задача для кожнага.

Агучаная тэматыка Адзінага дня інфармавання знайшла водгук у працоўным калектыве прадпрыемства. Сфарміраваны дыялог паміж спікерамі дазволіў абмеркаваць і іншыя пытанні, якія хвалявалі работнікаў. Такі фармат сустрэч у чарговы раз пацвярджае сваю эфектыўнасць і значнасць. Работа ў рамках тэмаў экалогіі і кібербяспекі будзе прадоўжана парламентарыямі, – зазначыў сенатар.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации