21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў і педагогаў сістэмы адукацыі вобласці.

Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна на чале з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Марынай Лашкоўскай прыняла ўдзел у мерапрыемстве.

З сейбітамі разумнага, добрага, вечнага Прынёманскага краю ў гэты дзень сустрэліся Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык.

У час форуму былі абмеркаваны такія актуальныя тэмы, як удасканаленне сістэмы адукацыі Гродзеншчыны і гатоўнасць установаў да новага навучальнага года. Усяго ў вобласці 1 верасня 2026 года за парты сядзе больш за 113,5 тысячы навучэнцаў. З іх больш за 9 тысяч першакласнікаў і 6 тысяч адзінаццацікласнікаў.

Ірына СТЫРНІК
Фота ўдзельнікаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации