Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у рэгіянальным суботніку на тэрыторыі Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, якая будуецца.  

– На гэтым аб’екце сабралася значная каманда – каля чатырохсот чалавек. Мужчыны заняліся добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі, жаночая частка – уборкай і падрыхтоўкай памяшканняў аддзяленняў унутры будынка. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы бальніца ўзведзена за максімальна кароткі тэрмін і хутка будзе ўведзена ў эксплуатацыю. У час работы калектывы абласных арганізацый і ўстановаў унеслі свой працоўны ўклад у такі значны і патрэбны рэгіёну аб’ект.

Суботнік, які праводзіцца на працягу шэрагу гадоў, стаў традыцыяй для беларусаў, сродкам узаемнага вырашэння грамадскіх задач.

Значнасць такіх мерапрыемстваў цяжка пераацаніць. Выхаванне нашых грамадзян і далучэнне да грамадскай працы – тое, што нас пазітыўна вылучае. Па сутнасці – гэта частка нашай культуры і суверэнітэту.

Работа ў камандзе, незалежна ад прафесій і пасадаў, што асабліва каштоўна ў наш час, садзейнічае згуртаванню і большаму яднанню нашых людзей, – падкрэсліў парламентарый.

Ірына СТЫРНІК       

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации